Делегаты Всебелорусского народного собрания прводят встречи в трудовых коллективах

Власть Всебелорусское народное собрание Главное Общество

“Вызначаны канкрэтныя задачы на наступную пяцігодку”

Дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, каб данесці да беларусаў вялікае значэнне гэтай падзеі, расказаць пра задачы, якія стаяць перад краінай. Метадыст раённага Дома рамёстваў Наталля Сцержанкова, дэлегат VII УНС, у чытальнай зале раённай бібліятэкі сустрэлася з работнікамі сферы культуры раёна.

«Праграма другога пасяджэння УНС была настолькі насычанай, што ў работу ўключыліся літаральна з колаў, у дэлегатаў не было ніводнай свабоднай хвіліны», – расказала Наталля Сцержанкова.
– Вельмі ўразіла выступленне Кіраўніка дзяржавы, якое было вельмі грунтоўным і актуальным. Быў дадзены глыбокі аналіз зробленаму за пяць год, названы як поспехі, так і недапрацоўкі. Прэзідэнт вызначыў канкрэтныя задачы на наступную пяцігодку па ўсіх напрамках развіцця краіны, – адзначыла дэлегат УНС.

 

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі галоўныя палажэнні Паслання Прэзідэнта і задачы па развіцці Беларусі на перспектыву. Таксама былі названы асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады.

Наталля Сцержанкова адказала на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *