В Шумилино прошла международная акция «Свеча памяти», посвящённая 45-летию ввода советских войск в Афганистан

Общество

«Свечка памяці»

26 снежня ў скверы Воінскай славы райцэнтра прайшла міжнародная акцыя «Свечка памяці», прысвечаная 45-годдзю з дня ўводу савецкіх войск у Рэспубліку Афганістан. Ушанаваць памяць загінуўшых прыйшлі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь.

«З аднаго боку 25 снежня – трагічная дата, бо за гады вайны ў Афганістане загінула больш за 15 тыс. савецкіх воінаў. Але ў той жа час 25 снежня – гераічная дата. Яна нагадвае нам пра мужнасць, добрасумленнае выкананне воінскага абавязку і прысягі, якія праявілі воіны-інтэрнацыяналісты на вайне», – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

Пра тое, што мы павінны захоўваць памяць пра загінуўшых, ведаць цану міру падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Валерый Жандараў. Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васіль Карпушэнка выказаў надзею, што дадзеная акцыя стане традыцыйнай і на шумілінскай зямлі. Ветэранам вайны ў Афганістане актывістам арганізацыі былі ўручаны медалі «80 год вызвалення Беларусі».

Вучні ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец» СШ № 1 г. п. Шуміліна запалілі свечкі ў памяць пра жыхароў раёна Анатоля Скобава, Віктара Угнявёнка, Пятра Чуркіна і Івана Сакалова, якія загінулі ў Афганістане. Усе прысутныя ўшанавалі памяць афганцаў хвілінай маўчання.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *