Музейная афиша. «Ремесленная карусель» в стиле пэчворк

Культура Мир увлечений Новости

«Рамесная карусель»

9 лютага ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Рамесная карусель», на якой экспануюцца 25 работ у тэхніцы абрэзкавага шыцця (пэчворк). Работы выкананы ў рамках праекта народнага клуба «Рошва» Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур.

Кіраўнік клуба «Рошва» Ніна Ярмух, прадстаўляючы работы, раска-зала, што праект зара  дзіўся ў часы ковіда, калі з-за каранцінных абмежаванняў зносіны паміж людзьмі, у тым ліку і паміж майстрамі-рамеснікамі, амаль спыніліся. Тады з’явілася ідэя папрацаваць у стылі раўнд-робін (кругавая сістэма), калі работу пачынае адзін майстар, яе працягваюць іншыя, дапаўняючы ў адпаведнасці са сваімі поглядамі і задумкамі. Запрашэнні прыняць удзел у праекце былі разасланы ў Дамы рамёстваў, асобным майстрам, якія працуюць у тэхніцы абрэзкавага шыцця.

Спачатку на прапанову адгукнулася 5 майстроў, але паступова іх колькасць павялічвалася і ў фінале склала 25 чалавек з 20 гарадоў, пасёлкаў і вёсак Беларусі. Наведаўшы выставу, прачытаўшы гісторыю стварэння кожнай работы, можна здзейсніць сапраўднае падарожжа па Беларусі.

Што ўяўляе сабой кругавая сістэма? Работа разбіваецца на некалькі этапаў (раўндаў), кожны з якіх выконвае розны майстар. Так, запрашэнне ў праект ўключала заданне зрабіць цэнтральную частку кампазіцыі памерам 25х25 см, якая б адлюстроўвала асаблівасці таго горада, вёскі, раёна, у якім жыве майстар, і растлумачыць свой выбар. Пасля кожнага этапа работы збіраліся, метадам выпадковага выбару размяркоўваліся паміж удзельнікамі і высылаліся па пошце. Наступнае заданне патрабавала зрабіць да цэнтральнай часткі рамку з квадратных абрэзкаў. Трэці этап дапоўніў кампазіцыю рамкай з трохвугольных абрэзкаў, чацвёрты даваў свабоду фантазіі майстроў, а апошні этап прапаноўваў завяршыць калектыўную работу рамкай з палосак. У выніку атрымалася кампазіцыя памерам 85х85 см. Канчатковае афармленне работы, падкладку, напаўненне, прашыўку выконвалі ў клубе «Рошва». Толькі на падкладку, расказала кіраўнік клуба, пайшло 45 квадратных метраў тканіны, а агульная даўжыня бакоў усіх кампазіцый склала каля 90 метраў.

Шумилино — соловьиный город.

Ад Шумілінскага раённага дома рамёстваў удзел у праекце брала Яўгенія Шарыпава (яна ў той час працавала майстрам), якая адлюстравала тэму «Шуміліна — салаўіны горад». Далей з гэтай кампазіцыяй працавалі Вольга Яфімчанка з вёскі Слабодка Маладзечанскага раёна, Алена Шапец з Оршы, Святлана Балтрушэвіч з Полацка

і Анастасія Корбан з г. п. Копысь Аршанскага раёна. Нягледзячы на тое, што кожную работу выконвалі пяць  чалавек, яны гарманічныя і адначасова вельмі індывідуальныя.

Выстава экспанавалася ва ўсіх гарадах, майстры з якіх удзельнічалі ў праекце. Шуміліна стала фінальнай кропкай вялікага падарожжа «Рамеснай каруселі».

Супрацоўнікі музея дапоўнілі экспазіцыю работамі вучняў, якія займаюцца ў творчых аб’яднаннях раённага цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама мастацкай керамікай майстроў Обальскага керамічнага завода, якія цудоўна дапаўняюць тэму рамёстваў.

Дарэчы, вучні РЦДМ удзельнічалі ў адкрыцці выставы і актыўна цікавіліся ў Ніны Ярмух гісторыяй праекта «Рамесная карусель», асаблівасцямі работы з абрэзкамі, прасілі расказаць літаральна пра кожную работу. Госця з Полацка абяцала далейшае супрацоўніцтва і новыя выставы ў Шуміліне.

У заключэнне Ніна Ярмух правяла майстар-клас, на якім кожны меў магчымасць зрабіць невялікі сувенір у тэхніцы абрэзкавага шыцця.

Выстава ў Шумілінскім музеі будзе працаваць да канца лютага.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *