Победителем профсоюзного соревнования среди молочнотоварных ферм стала ферма Мишковичи КФХ «Родник»

2024 - Год качества Новости Сельское хозяйство

Самыя лепшыя надоі – у Мішкавічах

Па выніках прафсаюзных спаборніцтваў сярод малочнатаварных фермаў раёна пераможцам за мінулы год прызнаны калектыў фермы Мішкавічы СФГ «Раднік». Надой на карову за 2023 год тут склаў 6048 кілаграмаў.

Карэспандэнт раённай газеты наведаў ферму ў Мішкавічах. У кароўніку чыста і акуратна. Ранішняя дойка толькі што закончана, каровам падвезены да кармушак сянаж. «Гэта камбінаваныя кармы, якія пера-мешваюцца і развозяцца “Гаспадаром”, – удакладняе галоўны заатэхнік Аляксандр Яцук.

– У адной порцыі і сянаж, і сілас, і салома, і канцэнтраты ў патрэбных прапорцыях. Канцэнтраты робім з уласнага зерня – да нас прыязджае перасоўны млын. Купляем толькі прэміксы. У якасці сенажу мы ўпэўнены, ён з розных траў: канюшыны, баркуна (донник – рус.), галегі. Тое, што кармы смачныя, сведчаць пустыя кармушкі. Каровы ўсё лета пасвіліся на канюшыне і ў зімова-стойлавы перыяд увайшлі моцнымі».

Аляксандр Валянцінавіч хваліў за добрую работу калектыў фермы і загадчыка Сяргея Прыгожага, у якога заўсёды ўсё пад кантролем. Летам ён працаваў на трактары з перасоўнай даільнай устаноўкай, сачыў за работай пастухоў, якім вельмі ўдзячны за адказнае стаўленне да справы. Цяпер Сяргей Маркелавіч не толькі за загадчыка, але і за слесара, сочыць за даеннем, кармленнем, дысцыплінай і якасцю работы.

«Калектыў аператараў машыннага даення надзейны, – кажа Сяргей Прыгожы. – Лідар – Наталля Чаранок. Добра працуюць Таццяна Аглушэвіч, Наталля Кодырава, Людміла Масько. Не губляюць сваіх пазіцый і сёлета: за студзень надаілі 418 кг на карову, што на 22 кг больш аналагічнага перыяду мінулага года».

Калектыў-пераможцу з працоўнымі поспехамі павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Аператары машыннага даення атрымалі ад прафсаюза дыплом і падарункі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *