Указам Прэзідэнта ўдасканальваецца парадак рэалізацыі драўніны

Президент Экономика

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падпісаў указ нумар 54, якім удасканальваецца парадак рэалізацыі драўніны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам устаноўлена адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за нямэтавае выкарыстанне рэалізаванай ім дзелавой драўніны з фонду аблвыканкама ў памеры трохразовага яе кошту.

Акрамя таго, зменены парадак рэалізацыі драўніны фізічным асобам для аднаўлення жылых дамоў і надворных пабудоў. Так, замест драўніны на пні прадугледжваецца рэалізацыя драўніны ў нарыхтаваным выглядзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *