Команда Шумилинского района достойно выступила на ІІ областной спартакиаде работников органов государственного управления

Актуалии Президент Спорт, туризм

На старце – дзяржслужачыя
У мінулыя выхадныя ў Лужасне на базе кадэцкага вучылішча прайшла ІІ абласная спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання.
У спартакіядзе бралі ўдзел 27 каманд. Прадстаўнікі гар-, райвыканкамаў змагаліся ў стральбе з пнеўматычнай зброі, армрэслінгу, гіравым спорце, плаванні, валейболе і настольным тэнісе. Адкрываў спартыўнае мерапрыемства старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў.
Годна выступіла на спартакіядзе каманда нашага раёна.

Найлепшыя вынікі паказалі ў настольным тэнісе – пятае агульнакаманднае месца, у асабістым заліку сярод мужчын перамог старшыня  райвыканкама Аляксандр Снараў. Валейбольная каманда, за якую выступалі А. І. Снараў, С. Д. Белагалоў, С. У. Каржуеў, Т. В. Яўсеева і Л. В. Шаўцова, заняла восьмае месца.  Замкнуў дзясятку лепшых у армрэслінгу Мікалай Будневіч.
Сапраўднай кульмінацыяй спартакіяды стала таварыская гульня па футболе, у якой сустракаліся каманды “Усход” і “Захад”.  З лікам 4:3 перамагла каманда “Усход”, у складзе пераможцаў адным голам вызначыўся Аляксандр Снараў.
Спартакіяду выйграла каманда аблвыканкама, другое месца ў Аршанскага райвыканкама, трэцяе – у Полацкага. Каманда нашага раёна размясцілася ў сярэдзіне турнірнай табліцы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №26 ад 01.04.2016 г.



1 комментарий по теме “Команда Шумилинского района достойно выступила на ІІ областной спартакиаде работников органов государственного управления

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *