В городском парке Шумилино готовится к открытию мини-кафе «Клякса»

Новости Общество

Моладзь чакае адкрыцця “Кляксы”
Ля кафэ “Клякса” ў гарадскім парку, якое не падавала прыкмет жыцця некалькі гадоў, зараз ажыўлена. Тут з’явіўся новы гаспадар – райспажыўтаварыства і зараз поўным ходам ідзе рамонт. Унутры кафэ рамантуе будаўнічая брыгада райспажыўтаварыства: аднаўляюць сцены і столь, праводзяць каналізацыю. Наводзяць парадак і звонку. “Наша задача – разраўняць пляцоўку, а потым пакласці асфальт”, – расказалі работнікі камунгасу, якія працавалі тут на мінулым тыдні.
Як паведаміла выконваючая абавязкі старшыні райспажыўтаварыства Л. С. Дзегцярэнка,  у адной з віцебскіх фірмаў па заказу  робяць абсталяванне для кафэ. Яно прыгожае і сучаснае.
А ўвогуле рамонт разам з абсталяваннем абыдзецца райспажыўтаварыству каля 80 мільёнаў рублёў. Назву  рашылі пакінуць ранейшую – “Клякса”, толькі цяпер гэта будзе не дзіцячае, а міні-кафэ. Тым не менш, запэўніла Людміла Сяргееўна, тут наведвальнікам будзе прапанаваны багаты выбар кандытарскіх выбараў, кактэйляў, марожанага.  Адкрыццё міні-кафэ намечана на канец гэтага месяца.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №48 ад 19.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *