На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Жыццё, бяспека чалавека
Галоўнае ў жыцці – само жыццё. Як часта мы пра гэта задумваемся, калі здарыцца што надзвычайнае. Як, напрыклад, у ААТ “Лаўжанскае”, дзе механізатар атрымаў цяжкую траўму рукі.
Значыць, уся работа, што праводзіцца па тэхніцы бяспецы, – недастатковая, зрабіў выснову старшыня райвыканкама У. П. Куранны, праводзячы ўчора рабочую нараду.
На  некаторых  прадпрыемствах і ў арганізацыях “кульгае” дысцыпліна. Уладзімір Пятровіч агучыў некалькі фактаў, прадстаўленых супрацоўнікамі РАУС пасля чарговага рэйду: КУСГП “Ульскі” і тое ж ААТ “Лаўжанскае” – сянажныя траншэі на ноч не закрыты, аховы няма, дзяжурныя спецыялісты адсутнічаюць; КУСГП “Сіроцінскі” – на мехдвары ў Сіроціне ў 20.40 вароты адчынены, вартаўнік п’яны спіць. Ці далёка да надзвычайных здарэнняў, да крадзяжоў?!
Калі няма дысцыпліны, не выконваюцца тэхналагічныя патрабаванні вытворчасці, вядома ж, няма і выніку. Менавіта гэта, на думку кіраўніка раёна, і адбываецца зараз у галіне жывёлагадоўлі раёна, гэта стала прычынай падзення вытворчасці і продажу малака. І тут вялікую долю віны У. П. Куранны ўскладае як на кіраўніцтва гаспадарак, так і на ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Дадае свае заганныя плюсы ў пералік здарэнняў і злачынстваў п’янка. Як паведаміў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В. В. Мядзвецкі, большасць усіх правапарушэнняў адбываецца па віне п’яных людзей. Але супрацьстаяць п’янству няпроста, тут трэба задзейнічаць усе рэсурсы, перакананы старшыня райвыканкама, які ставіць задачу хутчэй уводзіць у строй фізкультурна-аздараўленчы комплекс, кафэ “Клякса”, царкву, навесці належны парадак на гарадскім стадыёне, на спартыўных пляцоўках, у месцах адпачынку.
На нарадзе былі абмеркаваны іншыя надзённыя пытанні
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №48 ад 19.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *