Віншуем з Днём ведаў!

Актуалии Образование Официально

Віншуем з Днём ведаў!
Дарагія хлопцы і дзяўчаты, студэнты! Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі, бацькі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Адукацыя заўсёды была і застаецца адным з асноўных дзяржаўных прыярытэтаў, бо ў век навукова-тэхнічнага прагрэсу,  імклівага  развіцця інфармацыйных тэхналогій яна вызначае сацыяльна-эканамічны патэнцыял грамадства, яго здольнасць да стваральнага развіцця.
Асаблівыя віншаванні нашым першакласнікам, якія ўступаюць у цудоўную краіну ведаў. Для вас, юныя сябры, школа стане пачаткам новага этапу ў жыцці. Тут вы пазнаеце смак поспеху, набудзеце верных сяброў, навучыцеся мысліць і марыць.
Усім, хто сядзе за парты, жадаем настойлівасці і поспехаў у вучобе, вясёлага і насычанага жыцця.  Няхай новы навучальны год будзе багаты на поспехі і перамогі, вашы будучыя дасягненні і ўзнагароды стануць гонарам не толькі для бацькоў, педагогаў, але і ўсяго раёна.
А вам, паважаныя педагогі,  – цярпення і ўзаемаразумення са сваімі выхаванцамі, поспехаў у рабоце, аптымізму, творчасці, асабістага дабрабыту. Вам і вашым вучням шчыра жадаем ажыццяўлення задум, творчых поспехаў, цікавых урокаў, карысных спраў і духоўна-багатага жыцця.
Бацькам – гонару за сваіх дзяцей.
Усім моцнага здароўя, шчасця, радасці, новых адкрыццяў! У добры шлях па краіне ведаў!
Раённы выканаўчы камітэт.          Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №66 ад 29.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *