Выездной прием и «прямую линию» в Шумилинском районе провел первый заместитель председателя КГК Витебской области В. Г. Волович

Вестник Комитета госконтроля Новости

КДК вобласці – у Шуміліне

29 лютага выязны прыём грамадзян і “прамую лінію” ў Шумілінскім раёне правёў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Вадзім Валовіч.

Вадзім Генадзьевіч абмеркаваў з кіраўніцтвам раёна ход выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб рабоце з незавершанымі будаўніцтвам аб’ектамі, а таксама па ўцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін праінфармаваў прадстаўніка Камітэта дзяржаўнага кантролю аб пераабсталяванні пад сховішчы грубых кармоў недабудаваных ферм. Плануецца ўвесці ў строй два аб’екты ў 2024 годзе і адзін – у 2025.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка расказала пра работу з невыкарыстоўваемымі аб’ектамі. Так, у мінулым годзе 12 аб’ектаў былі прададзены, вядзецца работа па дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ектаў для іх далейшага выстаўлення на продаж, частка непрыдатных будынкаў знесена.

В. Г. Валовіч наведаў шэраг прадпрыемстваў Шумілінскага раёна.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *