Шефы – селу: по 200 кг зелёной массы на каждого работника должны заготовить организации района на неудобицах

Сельское хозяйство Экономика

Па 200 кг на брата
Згодна з распараджэннем райвыканкама кожнай  арганізацыі і прадпрыемству раёна даведзена заданне па нарыхтоўцы кармоў. “У прыватнасці, на аднаго работніка трэба скасіць па 200 кілаграмаў травы, – расказала першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Лабейка. – А ўсяго па раёне ў сельгасарганізацыі павінна быць здадзена 288 тон травы. Прычым, справіцца з гэтай работай трэба да 29 чэрвеня”.
Многія арганізацыі адразу прыступілі да справы. Сярод такіх – вузел паштовай сувязі, “Белаграпрамбанк”, тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райпаліўзбыт. “Знайсці траву – не праблема, – лічыць начальнік райпаліўзбыту У. М. Кійко. – Напрыклад, ля свайго прадпрыемства абкасілі закінутыя ўчасткі – атрымалася паўтары тоны, гэта на паўтоны больш, чым даведзена планам. А хутка будзем абкошваць замацаваныя за намі абочыны па вуліцы Ленінскай – атрымаецца яшчэ  добры прычэп”.
Дарэчы,  работнікі паліўзбыту здавалі зялёную масу ў “Шумілінскі райаграсэрвіс”, на ферму Добрына. Тут траву здрабнялі кормаўборачным камбайнам і клалі ў сянажную траншэю. “Нам пашанцавала на памочнікаў,  – гаворыць брыгадзір Н. А. Волкава. – Траву прывозяць актыўна. Толькі за дзень, акрамя райпаліўзбыту, “зялёнку” прывезлі работнікі СШ №1,  тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, энэргазбыту, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях,  упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Усяго атрымалася амаль 18 тон. Гэта добрая дапамога. Дзякуй усім, хто нас падтрымаў”.
Работы па нарыхтоўцы зялёнай масы працягваюцца. Заадно работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна наводзяць парадак на зямлі: абкошваюць няўдобіцы, меліярацыйныя каналы, закінутыя агароды, поймы рэк, канавы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №49 ад 22.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *