Что делать, если ребёнок потерялся в лесу

Безопасность Общество

Што рабіць, калі дзіця згубілася ў лесе

Сітуацыі, калі дзеці ідуць гуляць без бацькоў, а потым губляюцца, адбываюцца нячаста, але здараюцца. Апошні такі выпадак быў зафіксаваны 10 сакавіка ў Пухавіцкім раёне, калі дзве дзяўчынкі 2020 і 2022 года нараджэння згубіліся ў лясным масіве. У пошуках удзельнічала больш за 600 чалавек. Дзяцей удалося знайсці толькі ў тры гадзіны ночы 11 сакавіка за 2,5 км ад вёскі. Абедзве дзяўчынкі пасля агляду медработнікаў былі шпіталізаваныя ва ўстанову аховы здароўя з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».

Ва ўсім, што тычыцца дзяцей, бацькам трэба працаваць на апярэджанне і загадзя клапаціцца пра бяспеку дзяцей.

РЭКАМЕНДАЦЫІ БАЦЬКАМ:

— не адпускайце дашкольнікаў і малодшых школьнікаў гуляць без дарослых;

— не дазваляйце дзецям вяртацца дадому самастойна, нават калі раней яны дабіраліся самі;

— пры падазрэнні, што дзеці згубіліся, адразу тэлефануйце ў экстранныя службы.

 

КАЛІ ВЫ ЖЫВЯЦЕ ПОБАЧ З ЛЕСАМ:

— растлумачце дзецям, што лес – гэта не месца для гульняў і без вас ісці туды нельга;

— раскажыце, якія небяспекі могуць іх чакаць у лесе.

— навучыце, што трэба рабіць, калі дзіця згубілася:

1) пры наяўнасці мабільнага тэлефона – патэлефанаваць бацькам або ратавальнікам па нумары 101 або 112;

2) заставацца на месцы і гучна клікаць на дапамогу;

3) не баяцца адгукацца на сваё імя, калі клічуць чужыя людзі;

4) не падыходзіць да вадаёмаў і балот;

5) не ўжываць незнаёмыя ягады і грыбы;

6) пры сустрэчы з дзікай жывёлай нельга рухацца і нападаць на яе, трэба даць жывёле магчымасць спакойна сысці.

Беражыце сваіх дзяцей!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *