В Шумилинском районе прошли первые сессии сельских Советов депутатов

100 лет Шумилинскому району Новости Официально

Прайшлі першыя сесіі ў сельскіх Саветах дэпутатаў

11 сакавіка ў Шумілінскім раёне прайшлі першыя сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў 29-га склікання. Удзел у іх рабоце прыняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Асноўнае пытанне, вынесенае на парадак дня, – абранне старшыняў сельскіх Саветаў дэпутатаў. Згодна з дзеючым заканадаўствам, выбары прайшлі ў фармаце тайнага галасавання.

Старшынёй Дабейскага сельскага Савета дэпутатаў абраны Аляксей Іспянькоў, Каўлякоўскага сельскага Савета дэпутатаў – Віктар Калыхан, Лаўжанскага сельскага Савета дэпутатаў – Юлія Савасцьянава, Обальскага сельскага Савета дэпутатаў – Сяргей Мураўёў, Мікалаеўскага сельскага Савета дэпутатаў – Уладзімір Сядлоўскі, Мішневіцкага сельскага Савета дэпутатаў – Галіна Зязюлька, Светласельскага сельскага Савета дэпутатаў – Валерый Шчамялёў, Сіроцінскага сельскага Савета дэпутатаў – Аксана Шынкевіч.

Шасцёра старшыняў працавалі на гэтых пасадах і ў папярэдняе скліканне, двое – навічкі. Так, старшынёй Светласельскага сельскага Савета дэпутатаў стаў Валерый Шчамялёў, 1974 г. н., мае вышэйшую адукацыю, закончыў у 2002 годзе ВДУ імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «правазнаўства», апошняе месца работы – галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

Старшынёй Лаўжанскага сельскага Савета дэпутатаў абрана Юлія Савасцьянава, 1986 г. н., закончыла ў 2008 годзе ВДУ імя П. М. Машэрава па спецыяльна-сці «руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура», да абрання працавала кіраўніком спраў Дабейскага сельска-га выканаўчага камітэта.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч павіншаваў зноў абраных старшыняў сельскіх Саветаў дэпутатаў, пажадаў ім плённай работы па стварэнні камфортных умоў для жыцця жыхароў населеных пунктаў, забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *