Шумилинцы о решении МОК не допускать белорусских спортсменов к открытию Олимпиады в Париже

Новости Спорт, туризм

Спорт – па-за палітыкі!

Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў беларускім спартсменам удзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы.

На дадзены  момант на Алімпіяду кваліфікаваліся 7 беларускіх спартсменаў.

Як гэтую ганебную навіну ўспрынялі шумілінскія аматары спорту?

Алег АСТАШОНАК, дырэктар Шумілінскай СДЮШАР,  дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

 – Зноў некаторыя прадстаўнікі «калектыўнага Захаду» спрабуюць стрымаць развіццё беларускага спорту, але, паверце, яны гэтага зрабіць не змогуць. Забарона ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Алімпіяды – гэта сапраўднае бясчынства. І яно не можа працягвацца доўга. Вельмі хутка здаровы сэнс пераможа гэтыя брудныя палітычныя гульні. І зноў нашых спартсменаў-пераможцаў будуць узнагароджваць пад гукі беларускага гімна, а ў іх гонар узнімецца беларускі сцяг.

Уладзіслаў ТРАЦЦЯКОЎ, кіраўнік аб’яднанняў па інтарэсах «Гуляем у футбол» і «Хакей»:

  – Выклікае абурэнне гэты ганебны крок чыноўнікаў Міжнароднага алімпійскага камітэта. Спачатку забаранілі нашым спартсменам выступаць пад Дзяржаўным сцягам, затым забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Алімпіяды. Што далей? Няўжо прыкладу хакея мала, калі спачатку ў нас скралі дамашні чэмпіянат свету, затым забаранілі нацыянальным зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у чэмпіянатах свету. Каму ад гэтага стала лепш? Чыноўнікі МАК, ператвараючыся ў палітыкаў ад спорту, забываюцца пра адзін асноўны алімпійскі прынцып: спорт – па-за палітыкай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *