Новости Шумилинского района

Новости

“Памяць” ацанілі высока
У Мінску прайшоў 15-ы рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці  Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Гонар Віцебскага ўпраўлення абараняў і старшы пажарны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Кійко. Віктар выканаў сваю кампазіцыю “Памяць” у стылі рэп. Журы прысудзіла нашаму земляку другое месца ў намінацыі “Аўтарская песня”.
Шчыра віншуем Віктара Кійко з узнагародай і жадаем далейшых творчых поспехаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Спаборніцтвы
У Балбасаўскім лясніцтве Аршанскага лясгасу адбыліся абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу. З Шумілінскага лясгасу прымала ўдзел каманда з пяці чалавек, паведаміў нам намеснік дырэктара лясгасу па ідэалагічнай рабоце  К. С. Камісараў. І ёсць чым пахваліцца – вальшчык лесу Мікалаёўскага лясніцтва Ігар Валер’евіч Спірыдонаў у намінацыі “Юніёр” заняў трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах. Віншуем!
Зрубы
Новы від паслуг аказваюць насельніцтву работнікі ПМК-70 – робяць  драўляныя зрубы дамоў, гаспадарчых пабудоў, лазняў, альтанак. Прычым працуюць не толькі з уласнай драўнінай, але і з матэрыяламі заказчыка, удакладняе дырэктар прадпрыемства А. Ю. Крыўко. Дарэчы, на зруб лазняў паступілі першыя заказы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *