Семейный подряд Антоновых: отец подвозит семена, а сын сеет

Сельское хозяйство

Сямейны падрад Антонавых: бацька падвозіць, а сын засявае

Ва ўрочышчы з прыгожай назвай Жаўрукова гара КУСГП «Сіроцінскі» ў пачатку тыдня поўным ходам ішла пасяўная. На палетках працаваў сямейны падрад – Сяргей і Аляксандр Антонавы.

З краю поля стаяў МТЗ з падчэпленым бункерам для насення. «Вясна паклікала на работу, – усміхнуўся Сяргей Антонаў, выглядваючы з кабіны трактара. – Выйшаў на заслужаны адпачынак, але ж дзе тут утрываеш сядзець дома, калі просяць дапамагчы роднай гаспадарцы, якой аддаў амаль сорак гадоў! У свой час сам засяваў на СЗУ палеткі, і араў, і баранаваў. А цяпер вось са спакойнай душой эстафету перадаў сыну Аляксандру, а сам падвожу яму зерне. У яго сучасны вялікі пасяўны агрэгат – шасцімятровы».

Пакуль размаўляем, з нізіны на гару ўзнімаецца МТЗ з пасяўным агрэгатам. Аляксандр Антонаў у справе не навічок – засявае палеткі на працягу сямнаццаці  гадоў.  За дзень вядзе сяўбу на 40­45 га.

На палетках бліжэй да Сіроціна вялася падрыхтоўка глебы – Анатоль Барадзёнак працаваў з плугамі, Віктар Пятроў і Уладзімір Салаўёў – з чызелямі, Вадзім Гарланаў – з баронамі. Праз некалькі дзён сямейны падрад Антонавых пераедзе на гэты ўчастак.

Па дарозе на палеткі сустракаем кіраўніка гаспадаркі Івана Карпенку, які расказаў: «Сёлета па плане трэба засеяць 730 гектараў зерневых і зернебабовых, засеялі больш за 500 га. Хутка прыступім да сяўбы рапсу і проса, пазней – да кукурузы. У гэтым годзе тры гектары адвялі пад кармавыя буракі, якія пойдуць на корм жывёле».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *