В Шумилинском районе определены лучшие работники на уборке трав и заготовке кормов

Общество Сельское хозяйство

Падведзены вынікі першага ўкосу
У раёне закончаны першы ўкос траў. Спецыялісты райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвялі вынікі спаборніцтваў на зялёным жніве ва ўсіх намінацыях.
На падборы траў на першым месцы механізатар з ААТ “Лаўжанскае” Мікалай Васільевіч Зосімаў. На “Ягуары-840” ён падабраў 15625 тон зялёнай масы. Гэта адзін з лепшых вынікаў не толькі ў раёне, а і ў вобласці, расказала рэдакцыі в. а. старшыні прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун.
Сярод механізатараў, якія працуюць на касьбе траў, наперадзе Яўген Леанідавіч Броўкін з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” (на КЗР-10 з касілкай КПР-9,5 скасіў 893 гектары) і Віктар Уладзіміравіч Пятроў з КУСГП “Мішневічы” (на МТЗ-82 з касілкай КДЛ-2,7 скасіў 553 гектары).
На кормаўборачным камбайне “Палессе” лепшыя вынікі ў раёне ў Сяргея Віктаравіча Журлова з ААТ “Ляжні”, які скасіў і падабраў 5857 тон зялёнай масы.
Вызначаны лепшы механізатар на прэс-падборшчыку, ім аказаўся Міхаіл Іванавіч Толсцікаў  з ААТ “Лаўжанскае”, які спрасаваў 325 тон сена . А лепш за ўсіх падграбае сена Уладзімір Пятровіч Плакуноў з гэтай жа гаспадаркі: на яго рахунку 1262 гектары згрэбленай у валкі травы.
Сярод механізатараў на адвозцы лепшы вынік ў Міхаіла Леанідавіча Шумілы з “Лаўжанскага”, які перавёз 3597 тон зялёнай масы. А сярод маладых механізатараў лідзіруе Аляксандр Сяргеевіч Антонаў з КУСГП “Сіроцінскі”, якія на  сваім МТЗ перавёз  2523 тоны травы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №53 ад 06.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *