ДЭЛЕГАТЫ ШУМІЛІНШЧЫНЫ на УНС
Дэлегатамі ад Шумілінскага раёна на VII Усебеларускі народны сход з’яўляюцца:
Сяргей ГАЛЫНЧЫК, старшыня Шумілінскага райвыканкама – як прадстаўнік выканаўчай улады; Ларыса ЦІХАНЕНКА, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, ветурач ААТ “Вітконпрадукт” – як прадстаўнік мясцовых Саветаў дэпутатаў;
Яўген ДЗЯТЛОЎСКІ, дэпутат Лаўжанскага сельскага Савета дэпутатаў, галоўны інжынер СУП “Лаўжанскае” – як прадстаўнік мясцовых Саветаў дэпутатаў;
Наталля СЦЕРЖАНКОВА – метадыст ДУК “Шумілінскі раённы дом рамёстваў” – абрана ад рэ-спубліканскага грамадскага аб’ядання “Белая Русь”.
У склад дэлегацыі прадстаўнікоў Віцебскай вобласці, запрошаных на VII Усебеларускі народны сход, увайшлі: Мікалай БУДНЕВІЧ, старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў; Алена КАРПУШЭНКА, галоўны рэдактар раённай газеты “Герой працы”.
«Хвалююць пытанні сельскай гаспадаркі»
Для галоўнага інжынера СУП «Лаўжанскае» Яўгена Дзятлоўскагасёлетні год значны і запамінальны: ён абраны дэпутатам Лаўжанскага сельскага Савета дэпутатаў 29-га склікання. А яшчэ едзе 24 красавіка на Усебеларускі народны сход у сталіцу, куды яго дэлегавалі ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Віцебшчыны.
Яўген Дзятлоўскі працуе ў сельгаспрадпрыемстве амаль сем гадоў, пераехаўшы разам з сям’ёй у Мікіціху з Чашніцкага раёна. Спачатку Яўген рупіўся інжынерам-механікам, а са снежня 2020 года – на пасадзе галоўнага інжынера. Малады галоўны інжынер у адказе за ўсю тэхніку прадпрыемства, за яе рамонт і выезд на па-леткі і фермы. Машынна-трактарны парк у «Лаўжанскім» немалы: 33 трактары розных марак, 4 «Амкадоры», 5 зернеўборачных і 3 кормаўборачныя камбайны. Трактары і прычапная тэхніка заўсёды своечасова падрыхтавана да работы.
Яўген Дзятлоўскі карыстаецца аўтарытэтам сярод работнікаў «Лаўжанскага» і мясцовага насельніцтва – не выпадкова яго сёлета выбралі ў дэпутаты.
«Усебеларускі народны сход раней бачыў толькі па тэлевізары, – кажа Яўген. – Самому там пабываць, пабачыць усё на свае вочы – гэта гонар. Усведамляю важнасць сходу як своеасаблівую форму выражэння волі людзей, якая і вызначыць далейшы накірунак развіцця краіны. Хацелася б, каб на сходзе закранулі пытанні развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі – гэта два ўзаемазвязаныя і непадзельныя паняцці, як адзначыў на нядаўняй нарадзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Хочацца, каб сельгаспрадпрыемствы развіваліся, каб будаваліся новыя комплексы, каб паступала сучасная тэхніка і былі дастойныя зарплаты. Вось тады і моладзь пацягнецца ў вёску. Вырашэння гэтых і іншых жыццёвых і вытворчых пытанняў чакаю ад Усебеларускага народнага сходу».