Криминал. Происшествия

Происшествия

Ікона
Жыхарка г. Віцебска напісала заяву ў раённы аддзел унутраных спраў: яе дачны дом у Пабедзе абрабавалі. Злодзеі пашкодзілі дзвярныя запоры і праніклі ў пакой. Адтуль, па словах гаспадыні, прапала ікона Ісуса Хрыста і льняны ручнік. Па крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа, злодзеі вышукваюцца.
Мёд
Раённая газета пісала пра крадзеж з пасекі ў Казьянах – там укралі сем рамак з мёдам. У ходзе расследавання было ўстаноўлена: крадзеж здзейсніў адзін з навучэнцаў кале-джа. Супраць хлопца ўзбуджана крымінальная справа.
103 прагулы
Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа супраць жыхаркі в. Пагіршчына. Дзесяцігадовы сын гэтай жанчыны – на дзяржаўным забеспячэнні, яна, маці, павінна была кампенсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне яе сына. Але жанчына  на працу хадзіць ленавалася. За пяць месяцаў на яе рахунку 103 прагулы, а запазычанасць перад дзяржавай “зашкальвае” за тры мільёны рублёў.
Завушніцы
У жыхаркі Шуміліна на адной з вуліц райцэнтра невядомы грабежнік з вушэй сарваў залатыя завушніцы. Па гарачых слядах грабежнік быў знойдзены, ім аказаўся мясцовы непрацуючы жыхар. Ён затрыманы.
Пральная машына
Пацярпеў жыхар  в. Пабеда – у ягонай лазні пабывалі невядомыя злодзеі. Прапала пральная машына “Ака”, бензапіла “Штыль”. Агульны ўрон складае 3,4 мільёна рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
На матацыкле
Жыхар в. Дубрава, які некалькі гадоў таму быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, зноў нецвярозы сеў за руль. На гэты раз  за руль матацыкла “Іж-Планета-4”.  Мужчыну спынілі супрацоўнікі дзярж-аўтаінспекцыі. На вяскоўца складзены тры адміністрацыйныя пратаколы: за тое, што сеў за руль нецвярозым, за тое,  што на матацыкл не было ні страхоўкі, ні тэхагляду.
Стаянка
Жыхар в. Светласельская  пакінуў на некалькі гадзін грузавы аўтамабіль “Вольва” з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны па-за спецыяльна адведзеным месцам. За гэта вадзіцель заплаціў штраф памерам у 500 тысяч рублёў. У выпадку паўторнага падобнага правапарушэння штраф будзе ў два разы большы.
У магазін – на трактары
Жыхар в. Сіроціна а дванаццатай гадзіне ночы прыехаў у магазін-кафэ “Юбілейны”, што ў Шуміліне. Відаць, за чарговай дозай спіртнога, бо механізатар быў нецвярозы. У райцэнтры падазроны трактар спынілі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Прычым механізатар спачатку ігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца.  На вяскоўца складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў.  Агульны штраф, які прыйдзецца заплаціць мужчыну за паездку ў “Юбілейны” – больш за тры мільёны рублёў.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №54 ад 10.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *