Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Крадзеж
У РАУС звярнулася жанчына сталага ўзросту з Шуміліна і расказала, што кватэру яе брата ў Мікіцісе абрабавалі. Злодзеі трапілі ў пакой праз акно і ўкралі веласіпед, спінінг, асабістыя рэчы гаспадара. Урон ацэнены на 195 рублёў. Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злачынцу, ім аказаўся мясцовы жыхар. Узбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзею, – пазбаўленне волі да чатырох гадоў.
Прапаў
У міліцыю з заявай пра тое, што прапаў брат, звярнуўся жыхар аг. Кардон. Як высветлілася, прапаўшы мужчына восенню 2019 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю і прапаў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.
Прэвентыўны нагляд
Над раней судзімай жыхаркай аг. Крывое Сяло быў устаноўлены прэвентыўны нагляд. Жанчына, якая павінна была працаваць, а таксама знаходзіцца ў начны і вячэрні час па месцы жыхарства, двойчы парушыла ўмовы прэвентыўнага нагляду. Супраць парушальніцы ўзбуджана крымінальная справа, ёй пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.
Са зводак ДАІ
Наезд
На аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля Язвіна) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Віцебска на аўтамабілі «Пежо» рухаўся ў бок абласнога цэнтра і наехаў на жыхарку в. Язвіна, якая перабягала праезную частку па-за пешаходным пераходам (злева направа па ходу руху аўтамабіля). Пенсіянерка шпіталявана ў райбальніцу з пераломамі нагі. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.
Нецвярозы
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Мішневічах жыхара райцэнтра, які на службовым аўтамабілі ГАЗ (належыць райбыткамбінату) ехаў у стане алкагольнага ап’янення. Да таго ж, не меў правоў кіравання катэгорыі «В». Вадзіцелю пагражае штраф да 200 БВ і пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на пяць гадоў. У адносінах да службовай асобы, якая выпусціла на лінію бяспраўнага і нецвярозага, праводзіцца праверка.
Без правоў
У лістападзе супрацоўнікі ДАІ за-трымалі шэсць вадзіцеляў, якія ехалі за рулём аўто і пры гэтым не мелі правоў кіравання адпаведнай катэгорыі. На першы раз за такое парушэнне пагражае штраф ад 5 да 20 БВ, паўторна на працягу года – ад 20 да 50 БВ.
Мотаблок
У Добрыне супрацоўнікі ДАІ затрымалі мясцовага жыхара, які ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў мотаблокам. Алкатэстар паказаў 0,8 праміле. Парушальніку пагражае штраф да 8 БВ і па-збаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на тры гады.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №95 ад 07.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *