Может ли мобильник «притянуть» молнию?

Безопасность

Адключыце мабільнік у навальніцу, каб пазбегнуць удару маланкі
Маланка ўяўляе сабой магутны электрычны разрад у некалькі тысяч вольт. Яе прамое пападанне ў чалавека заканчваецца спыненнем сэрца, пашкоджаннем унутраных органаў, апёкамі скуры.
Якія правілы неабходна выконваць у навальніцу?
Тым, каго навальніца напаткала на вуліцы, рэкамендуецца не хавацца пад дрэвамі, не стаяць паблізу іншых высокіх аб’ектаў . Варта  трымацца далей ад ліній электраперадач і жалезных канструкцый. Ад дажджу лепш хавацца пад вятроўкай, парасон можа прыцягнуць маланку, як, між іншым, і металічнае ўпрыгажэнне і ўключаны сотавы тэлефон.
У навальніцу можа быць небяспечным і электратранспарт — трамваі і тралейбусы.
Адпачываючым на прыродзе пры надыходзе непагадзі трэба патушыць вогнішча. Агонь стварае цеплавое поле і можа прыцягнуць маланку. Добрым правадніком для току служыць і вада, таму пры першых раскатах грому неабходна пакінуць вадаём.
Калі ў час навальніцы вы знаходзіцеся ў кватэры, выключыце з сеткі ўсе электрапрыборы, інакш ад моцных скачкоў напружання тэхніка можа не вытрымаць і згарэць. Адкладзіце да заканчэння навальніцы і тэлефонныя размовы, мыццё посуду, з прыняццем душа таксама пачакайце, паколькі металічныя трубы могуць стаць праваднікамі электрычнага разраду.
Пры першай дапамозе пацярпеламу ад удару маланкі да прыезду медыкаў трэба перанесці чалавека ў бяспечнае месца, пакласці на спіну і павярнуць галаву набок, калі ён страціў прытомнасць. Калі ў пацярпелага не намацваецца пульс, трэба зрабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца.
Пры наяўнасці апёкаў неабходна шчодра паліць пашкоджаную скуру халоднай вадой і накласці павязку з бінту ці частай тканіны. Пацярпеламу, які знаходзіцца ў прытомнасці, можна даць абязбольваючае і заспакаяльнае.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №55 ад 13.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *