«Золотой сыр» и другие новости Шумилинского района

Актуалии Новости

Залатыя медалі
У рамках тыдня сыроў і масларобства ў г. Углічы  Расійскай Фэдэрацыі прайшоў Міжнародны семінар-конкурс. У ім прынялі ўдзел і шумілінскія сыраробы. Як расказала рэдакцыі намеснік дырэктара па вытворчасці шумілінскага вытворчага цэха ААТ “Малако” В. А. Пісьменная, з конкурсу прывезлі два залатыя медалі – за сыр “Палескі” 20% тлустасці і за сыр “Стралецкі” халоднага вэнджання са спецыямі і часнаком. Акрамя гэтага, шумілінскім сыраробам за сыр “Стралецкі” быў уручаны дыплом “За лепшыя смакавыя якасці”.
Новае абсталяванне
Учора на ферме Ляжні-3, дзе праводзіцца рэканструкцыя, запусцілі новую пяцітонную халадзільную ўстаноўку. Акрамя таго, як нам паведаміла кіраўнік ААТ “Ляжні” В. В. Яцко, па лізінгу нядаўна закупілі два новыя малакаправоды. Іх будуць устанаўліваць на фермах Ляжні-1 і Ляжні-3.
Фестываль
Рок-гурт “Эксперымент-12” Шумілінскага ГДК прыме ўдзел у рок-фестывалі “Кіно спачатку”, прысвечаным 50-годдзю Віктара Цоя. Фэст пройдзе ў Судаку 26-28 ліпеня. З найбольш вядомых, хто будзе выступаць, — расійскі гурт “7Б”. З Беларусі на фестываль адабралі толькі наш “Эксперымент-12” і мінскі “Невядомы маршрут”. Пра гэта нам паведаміў лідар гурту Максім Крыгін.
Ларыса ЗАЙЦАВА. Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №55 ад 13.07.2012 г.



2 комментария по теме “«Золотой сыр» и другие новости Шумилинского района

  1. а у нас на наши сыры зарплат не хватает. цирк да и только…..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *