Районная спартакиада профсоюзных организаций прошла в Шумилино

Актуалии Общество Спорт

Победители спартакиады - команда отдела образования, спорта и туризма райисполкома

Спорт адкрывае новыя магчымасці

28, 29 кастрычніка па ініцыятыве кіраўніка раёна Аляксандра Снарава  прайшла раённая спартакіяда пярвічных прафсаюзных арганізацый. Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў. Праграма спартакіяды ўключала спаборніцтвы па валейболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, перацягванні каната і дартсе. Удзел у спаборніцтвах узялі 13 каманд.

Добрага настрою і поспеху пажадала ўсім удзельнікам падчас адкрыцця спартакіяды старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Яна выказала спадзяванне, што наладжаная ўпершыню спартакіяда стане традыцыйнай і з кожным разам будзе збіраць на спартыўных  пляцоўках усё больш удзельнікаў.

У выніку напружанай спартыўнай барацьбы трэцяе месца ў спартакіядзе заваявала каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях. На другой прыступцы – каманда раённага вузла электрычнай сувязі. Чэмпіёнам спартакіяды пярвічных прафсаюзных арганізацый стала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на чале з начальнікам аддзела Валян-цінай Мяньковай.

Высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства адзначыў старшыня райвыканкама А. І. Снараў, выступаючы на ўрачыстым закрыцці спаборніцтваў. Ён ўручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам у кожнай намінацыі.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Наддрукавана ў №86 ад 01.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *