Шумилино присоединилось к акции «1050 цветов любимому городу»

Культура Новости Общество

Шуміліна далучылася да творчага праекта Культурна-гістарычнага комплексу “Залатое кольца Віцебска — Дзвіна”, які называецца “1050 кветак любімаму гораду”.

Праект  прымеркаваны  да 1050-годдзя абласнога цэнтра Віцебшчыны і да яго можа да-лучыцца кожны жадаючы. У падарунак да юбілею горада вырашана падарыць тра-дыцыйны народны дыван-маляванку з выявамі кветак па колькасці гадоў горада-юбіляра. Агульная даўжыня дэкаратыўнага пано складзе 44 метры.

Майстар народных промыслаў комплексу Аксана Зорына расказала, што ў праекце ўжо прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, актывісты грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і БРСМ, студэнты віцебскіх універсітэтаў і каледжаў, мнагадзетныя і маладыя сем’і, выхаванцы інтэрнатаў, вучні школ, супрацоўнікі падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і многія іншыя.

23 мая да акцыі далучыліся прад-стаўнікі Шуміліншчыны. Гісторыка-краязнаўчы музей запрасіў шумілінцаў размаляваць адзін з 22 дываноў, з якіх будзе складацца падарунак Віцебску. На прапанову адгукнуліся жыхары раёна, прадстаўнікі грамадскасці, работнікі ўстаноў і арганізацый райцэнтра.

Аксана Зорына расказала пра праект, а пасля ўсе ўзялі ў рукі пэндзлі, і хутка на традыцыйным чорным фоне распусціліся прыгожыя блакітныя васількі, чырвоныя і жоўтыя кветкі, зазелянелі дубовыя лісты.

Гатовыя работы праекта “1050 кветак любімаму гораду” прэзентуюць 27-30 чэрвеня ў скверы Маякоўскага ў рамках мерапрыемстваў XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і свята горада, прысвечанага юбілею Віцебска і 80-годдзю яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама на Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня. У далейшым работы праекта будуць экспанавацца ў выставачнай зале Культурна-гістарычнага комплексу “Залатое кольца Віцебска — Дзвіна” і выкарыстоўвацца ў яго мерапрыемствах.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *