В Шумилино прошло заседание общественного пункта охраны порядка

Общество Президент

Пра “чорную паласу” і не толькі
На мінулым тыдні пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава адбылося чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы парадку. У поле зроку камісіі трапілі выключна мужчыны, якія  “вызначыліся”, прычым, усе у нецвярозым стане, за апошні месяц.
Іх умоўна можна падзяліць на дзве катэгорыі: першыя – аматары выпіць у грамадскіх месцах ці аматары пагуляць нецвярозымі, другія – сямейныя дэбашыры.
Праўда, адзін – выключэнне. Мужчына – абавязаная асоба, працуе ў “Райаграсэрвісе”. Працуе, праўда, занадта гучна сказана, бо прагульшчык несусветны. Затое паразмаўляць вялікі мастак. Ён нібыта і працаваць хоча, і амаль не п’е, і пра сваю будучыню задумваецца, і з даўгамі дзяржаве па дзецях хоча разлічыцца. Адным словам, практычна ідэал. Усе кропкі расставіліся над “і”, калі А. М. Зайцаў патэлефанаваў намесніку па ідэалагічнай рабоце “Райаграсэрвісу”…
Грамадзянін В. 4 ліпеня п’яным гуляў па вуліцах. Як сам адзначыў, святкаваў Дзень незалежнасці, але крыху не разлічыў свае сілы. А вось другі мужчына за тры тыдні двойчы папаўся: першы раз піў піва ў грамадскім месцы, а на другі раз нецвярозым гуляў па райцэнтры.
— Гады тры як зусім не піў. А тут нейкая “чорная” паласа, двойчы выпіў патроху, вось двойчы і папаўся. Трэба зноў кідаць піць…
На “чорную” паласу скардзіліся і мужчыны, якія на шумілінскім возеры вырашылі адзначыць  пляшкай гарэлкі працоўны водпуск.
Былі выкліканы і сямейныя дэбашыры. Падчас пасяджэння яны ўжо ўсё зразумелі, самі адзначылі, што сямейныя спрэчкі трэба вырашаць цвярозымі. Хаця, дзеля справядлівасці, трэба дадаць, што большасць сямейных спрэчак узнікаюць менавіта з-за спіртнога.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №58 ад 24.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *