Информационные группы райисполкома провели встречи в трудовых коллективах

Общество Президент

Гаварылі пра выбары  наогул пра жыццё
Напрыканцы мінулага тыдня ў раёне прайшлі сустрэчы груп райвыканкама з  працоўнымі калектывамі раёна. Група, якую ўзначальвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама  С. Д. Вярцінская, прыбыла на сустрэчу ў раённы аддзел унутраных спраў.
С. Д. Вярцінская расказала асабоваму складу РАУС пра падрыхтоўку да выбараў у  Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,  спынілася на сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, у Віцебскай вобласці і ў нашым раёне. Дакладчык адзначыла, што  ў Беларусі захоўваецца стабільная сітуацыя з вытворчасцю, у сельскай гаспадарцы, на рынку працы, з забеспячэннем людзей таварамі, па іншых накірунках жыццядзейнасці чалавека. Калі ж браць Шумілінскі раён, чатыры прадпрыемствы (Обальскі керамічны завод, Шумілінскі льнозавод, райспажыўтаварыства і прадпрыемства меліярацыйных сістэм) працуюць са стратамі, астатнія дабіваюцца станоўчых вынікаў. У раёне выйшлі на графік па павелічэнні сярэдняй зарплаты. За май яна склала 2512 тысяч рублёў.
Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі ад імя асабовага складу аддзела падзякаваў інфармацыйна-прапагандысцкай групе за сустрэчу, удакладніў некалькі “выбарных” пытанняў, падзякаваў рэдакцыі раённай газеты за разуменне праблем крымінальнага характару, выказаў надзею, што кантакт паміж газетай і міліцыяй будзе яшчэ больш цесным.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №58 ад 24.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *