Агроэкотуризм – дело перспективное и выгодное

Закон Экономика

Добра мець домік у вёсцы
Аграэкатурызм – гэта часовае знаходжанне грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян у сельскай мясцовасці ў мэтах атрымання паслуг, якія аказваюцца суб’ектам аграэкатурызму для адпачынку, аздараўлення, азнаямлення з прыродным багаццем, нацыянальнымі культурнымі традыцыямі.
Парадак ажыццяўлення дзейнасці ў гэтай сферы рэгламентуецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года №372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь” з унесенымі змяненнямі ад 26 лістапада 2010 года №614.
Для ажыццяўлення дзейнасці ў сферы аграэкатурызму  сельскагаспадарчым прадпрыемствам і фізічным асобам не патрабуецца спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на турыстычную дзейнасць.
Для адкрыцця дзейнасці трэба:
— заплаціць падатак за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг (у памеры адной базавай велічыні за каляндарны год);
— пісьмова праінфармаваць падатковыя органы;
— пісьмова праінфармаваць адпаведны сельскі Савет.
Суб’екты сельскагаспадарчых арганізацый і фізічныя асобы могуць аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму пры наяўнасці:
— дома (часткі дома), які належыць на праве ўласнасці фізічнай асобе – суб’екту аграэкатурызму альбо члену яго сям’і ці заснавальніку сялянскай (фермерскай) гаспадаркі. Дом павінен знаходзіцца ў сельскай мясцовасці ці малых населеных пунктах і адпавядаць вызначаным санітарным і тэхнічным умовам;
— свабодных пакояў для размяшчэння аграэкатурыстаў;
— магчымасці для азнаямлення аграэкатурыстаў з прыроднымі і архітэктурнымі аб’ектамі, нацыянальнымі культурнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці.
На рэалізацыю паслуг у сферы аграэкатурызму ААТ “Белаграпрамбанк” у 2010-2012 гадах прадастаўляе суб’ектам аграэкатурызму крэдыт на суму да 2000 базавых велічынь (у разліку на аднаго суб’екта аграэкатурызму за ўвесь перыяд крэдытавання) на тэрмін не больш чым 5 год у беларускіх рублях з працэнтамі па крэдыту ў памеры 5% гадавых.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у турысцка-інфармацыйным пункце “Шуміліна”, які знаходзіцца па адрасе г. п. Шуміліна вул. Кароткіна д. 14 ці па тэлефоне 4-16-78.
Д. СІНЯКОВА, інструктар-метадыст па турызму ФСК “Здароўе”.
Надрукавана ў №60 ад 31.07.2012 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *