По следам публикации. Свой взгляд на шумилинский футбол предлагает отдел физической культуры, спорта и туризма

Общество Спорт, туризм

“Зноў афсайд. Шумілінскі футбол”
Пад такім загалоўкам у раённай газеце № 54 ад 10 ліпеня бягучага года быў змешчаны матэрыял, які закранаў праблемы развіцця шумілінскага футболу.
Рэдакцыя газеты атрымала рэагаванне ад начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. У. Каржуева. У прыватнасці, Сяргей Уладзіміравіч паведамляе, што “праведзены сход з удзельнікамі каманды, на якім быў абмеркаваны стан шумілінскага футболу і адносіны ігракоў да выступлення ў камандзе. Ігракі крытычна аднесліся да свайго выступлення па выніках першага круга і паабяцалі выправіць становішча”.
Аддзел са свайго боку выдзяляе транспарт для ўдзелу ў выязных матчах, забяспечвае харчаванне ўдзельнікаў, дае памяшканне для пераапранання ігракоў каманд і суддзяў, рыхтуе стадыён да матчаў, якія праводзяцца ў г.п. Шуміліна.
Для даведкі: гульня чарговага тура чэмпіянату Віцебскай вобласці закончылася пераканаўчай перамогай ФК “Шуміліна” над камандай з Талачына з лікам 5:1.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №60 ад 31.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *