Праздники измеряются количеством выпитого?

Здоровье Общество

Чым вымяраюцца святы?

Вось і наступілі калядныя і навагоднія клопаты. На жаль, у  некаторых святы асацыіруюцца са спіртным: чым болей выпіў, тым лепш свята. Так, у мінулыя калядныя святы  памерла ад атручвання алкаголем жанчына, а мужчына ў стане алкагольнага ап’янення замерз. Сумную алкагольную статыстыку можна працягнуць: на майскія святы атруціўся алкаголем мужчына.
З пачатку года ад атручвання этылавым спіртам (алкаголем) у раёне памерла 6 чалавек (8,2% ад агульнай колькасці) – 2 жанчыны і 4 мужчыны  ва ўзросце ад 47 год да 67 год, канцэнтрацыя этылавага спірту (алкаголю) у крыві склала ад 3,2 праміле да 4,7 праміле. Выпадкаў атручвання няякаснымі алкагольнымі прадуктамі (сурагатамі алкаголю) за 11 месяцаў  выяўлена не было.
Па існуючых  крытэрыях смяротнай лічыцца канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві больш чым 3,0 праміле. Такая канцэнтрацыя спіртазмяшчальнай вадкасці ў арганізме  ўтвараецца прыкладна праз гадзіну пасля ўжывання 0,5 л гарэлкі чалавекам вагой каля 70 кг. Але паняцце “смяротная канцэнтрацыя этылавага спірту” адносная, бо вядомыя выпадкі надыходу смерці пры лічбах ніжэй 3,0 праміле  і не наступлення яе пры паказчыку больш за 6,8 праміле (кроў бралася ў асоб, дастаўленых на медыцынскі агляд).
Устаноўлена, што на стан алкагольнага ап’янення і хуткасць яго наступлення ўплываюць моц спіртнога напою, выкарыстанне яго разам з газаванымі напоямі, напаўненне страўніка ежай, характар ежы. Так, напрыклад, вялікая колькасць цвёрдай ежы, прынятай да ўжывання алкаголю, прыводзіць да памяншэння канцэнтрацыі алкаголю ў крыві.
Паважаныя жыхары раёна! Не атручвайце калядныя і навагоднія святы алкаголем. Святы не вымяраюцца колькасцю выпітага спіртнога.
Руслан МАРЦІНКЕВІЧ, начальнік Шумілінскага міжраённага аддзела
Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *