Профсоюзы Шумилинского района помогают детям собраться в школу

Новости Образование Общество

З новымі партфелямі – у школу

Па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі «Прафсаюзы – дзецям» і «Збяры школьны партфель».

Марына Панкраценка ўручае партфелі дзецям.

Актыўны ўдзел у прафсаюзных акцыях прымаюць прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Прафсаюзныя арганізацыі згодна з калектыўным дагаворам выдзяляюць матэрыяльную падтрымку апякунскім, прыёмным, мнагадзетным сем’ям, а таксама сем’ям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Да дабрачыннай акцыі далучыліся і пярвічкі прафсаюза работнікаў АПК.
«У першай палове жніўня акцыя “Збяры школьны партфель” прайшло ў ААТ “АграБаравінка” і “Прыазёрны мір”, КУСГП “Сіроцінскі” і сельгаспрадпрыемстве “Лаўжанскае”, – расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Пусянкова. – Прафсаюзныя грошы для збору дзяцей да новага навучальнага года ці школьныя партфелі былі ўручаны 26 сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей школьнага і дашкольнага ўзростаў».
На мінулым тыдні прафсаюзная акцыя «Збяры школьны партфель» была праведзена ў ААТ «Прыазёрны мір». Разам са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі Марынай Панкраценка мы завіталі да мнагадзетнай сям’і Веранікі Смірновай і Валерыя Харкевіча з Амбросавіч. Яны абодва працуюць у сельгаспрадпрыемстве, Вераніка Валер’еўна – аператарам машыннага даення на ферме Амбросавічы, а Валерый Антонавіч – механізатарам. Сям’я выхоўвае чацвярых дзяцей. Самы старшы Дзяніс закончыў дзевяць класаў мясцовай школы і будзе вучыцца ў Гарадоцкім каледжы на механіка. Магчыма, пасля заканчэння каледжа таксама вернецца працаваць у мясцовае сельгаспрадпрыемства. Анастасія пойдзе ў сёмы клас, а двайняты Валера і Ягор – у чацвёрты.
Марына Панкраценка ўручыла дзецям школьныя партфелі з канцылярскімі вырабамі. «Мы яшчэ не вельмі засумавалі па школе, – чэсна прызнаюцца Валера і Ягор. – Але атрымліваць падарункі нам заўсёды прыемна. З новымі партфелямі на вучобу ісці будзе больш ахвотна».
Мнагадзетная маці Вераніка Валер’еўна расказала, што рыхтаваць дзяцей да школы пачала з сярэдзіны лета. Купілі сшыткі, алоўкі, пеналы, камізэлькі, спадніцы, штаны. А пакупку чаравікаў і спартыўнага абутку адклалі на другую палову жніўня. «Нам вельмі прыемна, што сям’і аказалі такую ўвагу і ўручылі дзецям падарункі да школы, – кажа Вераніка Смірнова. – У такія хвіліны яшчэ раз узважваеш і цэніш ролю прафсаюзнай арганізацыі, якая заўсёды клапоціцца аб людзях».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №61 ад 10.08.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *