14 июня – Всемирный день донора крови

Новости Общество

Твая кроў можа ўратаваць
Штогод 14 чэрвеня праводзіцца Сусветны дзень донара крыві. Менавіта ў гэты дзень у 1868 годзе нарадзіўся аўстрыйскі імунолаг Карл Ландштэйнер, які атрымаў Нобелеўскую прэмію за адкрыццё груп крыві чалавека.
Патрэба ў донарскай крыві і яе кампанентах расце ва ўсім свеце. Таму вельмі неабходны прыток новых донараў, асабліва моладзі.
Сацыялагічнае апытанне, праведзенае сярод донараў Рэспублікі Беларусь, паказала, што толькі 20% донараў крыві – моладзь, асноўны ж узрост тых, хто здае кроў – 40 і больш гадоў. У той жа час 58% донараў упершыню здалі кроў ва ўзросце 18-22 гады.
У сучасным грамадстве пераліванне крыві на працягу жыцця неабходна кожнаму трэцяму чалавеку. У любую хвіліну кроў можа спатрэбіцца вам, вашым родным, сябрам. Вось чаму так патрэбны донары – здаровыя людзі, гатовыя аддаць невялікую колькасць (да 500 мл) уласнай крыві, каб дапамагчы хворым. У кампанентах крыві асабліва вострую патрэбу маюць пацыенты, якіх чакае аперацыя на сэрцы, лёгкіх, пазваночніку, страўнікава-кішачным тракце; людзі, якія пацярпелі ў дарожна-транспартных здарэннях; жанчыны-рожаніцы; анкалагічныя хворыя, якім неабходна аперацыя ці хіміятэрапія.
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.
Надрукавана ў №46 ад 13.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *