Свой выходной работники Беларусбанка провели на катке в Ледовом дворце

Общество Семья

Выхадныя на каньках у Лядовым палацы
Зіма здала свае правы, лядовыя пляцоўкі расталі, а вось жаданне пакатацца на каньках не знікла. І як добра, што ў нас ёсць магчымасць, дзякуючы Лядоваму палацу ў Віцебску, круглы год атрымліваць асалоду ад гэтага віду спорту. У мінулыя выхадныя работнікі цэнтра банкаўскіх паслуг №225 Беларусбанка скарысталі такую магчымасць, адправіўшыся ў Віцебск разам са сваімі сем’ямі. Паездка была ініцыявана і арганізавана прафсаюзам банка і пярвічкай грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

“Атрымалі ад паездкі вялікае задавальненне, – расказала дырэктар ЦБП Вольга Масько. – Пазітыўны настрой, асалода і карысць ад катання на каньках, магчымасць адпачыць разам. Асабліва радаваліся паездцы дзеці. Усё гэта яднае не толькі калектыў, але ў першую чаргу сем’і”.
Пасля Лядовага палаца быў наладжаны яшчэ сумесны абед у адным з кафэ горада. Адным словам, выхадныя прайшлі “на ура”, культурна, карысна і запамінальна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 06.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *