Работники прокуратуры Шумилинского района ответили на вопросы корреспондента

Закон Общество

Чатыры пытанні пракурорам

Сергей Зайцев

Асноўнымі задачамі пракуратуры з’яўляюцца забеспячэнне права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. Пракуратура Шумілінскага раёна – гэта пракурор раёна Сяргей Зайцаў, намеснік пракурора Андрэй Дзергачоў і памочнік пракурора Наталля Гаўрылюк. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў пракуратуры – мы задалі некалькі пытанняў пракурорскім работнікам.

Андрей Дергачёв

– Скажыце, чаму вы сталі менавіта пракурорскім работнікам?
С.З.:  На мой выбар паўплывала маці, яна была настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Яна і бачыла мяне пракурорам, неаднойчы казала, што слова “пракуратура” ў перакладзе абазначае “клопат”. Менавіта таму пасля заканчэння школы і паступіў на юрыдычны факультэт БДУ.
А.Д.:  Вызначыўся, што дакладна буду пракурорскім работнікам, на апошніх курсах вучобы ў ВДУ імя П. М. Машэрава. Што паўплывала на мой выбар?  Відаць, на той момант зацікавіла  работа пракурора ў якасці дзяржаўнага абвінаваўцы ў судовым пасяджэнні, тут трэба не толькі дасканала ведаць законы, а і ўмець сваю пазіцыю даказаць, абгрунтаваць.

Наталья Гаврилюк

Н.Г.: Са школы марыла стаць следчым. Зачытвалася дэтэктыўнымі раманамі, асабліва даспадобы была Агата Крысці з яе легендарным дэтэктывам Эркюлем Пуаро. Праўда, на апошнім курсе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь цвёрда вырашыла, што пайду ў пракуратуру.

– Якімі якасцямі павінен валодаць пракурорскі работнік?
На гэта пытанне ўсе трое адказалі практычна аднолькава: “Павінен быць высокакваліфікаваным граматным спецыялістам. Сумленным і справядлівым. І, самае галоўнае, прыстойным чалавекам”.

– Раскажыце, якім быў гэты год работы ў пракуратуры?
С. З.: Як звычайна, вельмі насычаным. Не хочацца напярэдадні прафесійнага свята “загружаць” чытачоў шматлікімі лічбамі. Так што спынюся толькі на адным аспекце.  Лічу, што пракуратуры раёна ўдалося скаардынаваць работу ўсіх зацікаўленых структур па прафілактыцы і зніжэнні ўзроўню злачыннасці  ў раёне. Так, за апошнія чатыры месяцы зніжэнне злачыннасці склала 5%.
А. Д.: Пракуратурай раёна шмат увагі ўдзяляецца праблеме сямейнага насілля. Так, за апошні год мы ініцыявалі ўзбуджэнне дзвюх крымінальных спраў па такіх фактах.
Н. Г.: Зроблена вялізарная работа па Дэкрэце №18.  Летась судовым рашэннем было пазбаўлена бацькоўскіх правоў 8 чалавек, а у 2016 – 11. Работа, на мой погляд, вядзецца ў правільным накірунку.

– Чым любіце займацца ў вольны час?
С. З.: Вольнага часу, на жаль,  практычна няма. Вельмі люблю чытаць. Апошнія гадоў дзесяць “падсеў” на літаратурныя часопісы “Наш современник”, “Москва” і “Молодая гвардия”. Люблю пагартаць і класіку.  З лірыкаў падабаецца Сяргей Ясенін, з празаікаў – Леў Талстой. Не супраць і фізічных нагрузак: басейн, настольны тэніс і веласіпед.
А. Д.: Мне даспадобы актыўны адпачынак. З сябрамі заўсёды рады пабегаць у міні-футбол. А яшчэ люблю парыбаліць. Для мяне важны сам працэс рыбалкі, а не ўлоў.
Н. Г.: Падабаецца чытаць кнігі. Толькі не  дэтэктывы  – іх хапае на рабоце. У кампаніі сяброў магу ўзяць у рукі гітару і паспяваць. Ды і тэлевізар не супраць паглядзець, асабліва калі там біятлонная трансляцыя.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 26.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *