Прошла областная конференция педагогов

Актуалии Новости Образование

Педагогі вобласці: расклад на заўтра
20 жніўня адбылася абласная педканферэнцыя. У склад дэлегацыі нашага раёна, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, увайшлі: начальнік аддзела адукацыі П. У. Спірыдонаў,  загадчыца вучэбна-метадычнага цэнтра А. Г. Талстая, дырэктар Слабадской СШ А. М. Пузікава, дырэктар Шумілінскай СШ № 2 І. І. Аляксееў, загадчыца д/с № 1 А. М. Садохіна, намеснік дырэктара СШ № 1 Г. М. Масюкова, ветэран педагагічнай працы Л. Ф. Мурашка. З дакладам па тэме канферэнцыі «Развіццё рэгіянальнай сістэмы адукацыі як умова  ўстойлівага  развіцця вобласці, яе эканомікі і сацыяльнай сферы» выступіў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама І. А. Шчурок. Прыемна, што сярод узнагароджаных была і наша настаўніца – Галіна Міхайлаўна Масюкова атрымала Грамату Міністэрства адукацыі.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *