Совещание в райисполкоме: на первый план вышла уборка зерновых

Актуалии Президент

Рабочы дзень – да 23
Спякотны ліпень вылучыў на парадак дня нарады ў райвыканкаме шэраг гарачых пытанняў. На першым плане, вядома ж, жніво. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны нацэліў аграрыяў раёна і адказных ад райвыканкама за ўборачную на больш высокія тэмпы работ. Трэба па максіму выкарыстаць падарунак прыроды ў выглядзе сухога надвор’я, зерне сушыцца на корані, таму трэба мабілізаваць усе тэхнічныя і людскія рэсурсы. Рабочы дзень на жніве павінен заканчвацца не раней як у 23 гадзіны, а азімае жыта можна ўбіраць і да двух гадзін ночы. Пры гэтым кіраўнік раёна звярнуў увагу на недапушчальнасць такіх фактаў, калі ў кабіне камбайна не працуе кандыцыянер. Здароўе і бяспека людзей – гэта перш за ўсё. І працоўная дысцыпліна, недапушчэнне п’янства на рабочых месцах.
Старшыня райвыканкама паставіў задачу тэрмінова пачынаць уборку і прыватных зерневых участкаў, не зацягваць гэту работу ў дождж, тэхнікі ў раёне на гэтыя мэты хапае.
Упраўленне сельскай гаспадаркі і адказныя павінны ўзяць пад жорсткі кантроль і якасць уборкі, выкананне дзяржзаказу, расход паліва, стымуляванне лепшых работнікаў.
Не здымаецца з парадку дня і пытанне нарыхтоўкі кармоў. Раён у лідарах па корманарыхтоўцы. І пазіцыі трэба ўмацоўваць. Пастаўленую губернатарам задачу мець па 36 кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы раён павінен перавыканаць. Для гэтага ёсць усе падставы, адзначыў У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч паставіў задачу і па ўборцы саломы, складзіраванню яе непасрэдна каля фермаў.
Пільную ўвагу ўдзяліў старшыня райвыканкама і пытанням добраўпарадкавання. Акрэсліў задачы не толькі для камунальнай службы, але і для жыхароў. Зноў жа выплылі факты бяспечнасці, калі ў нас адкрыты падвалы, падсобныя памяшканні, каналізацыйныя люкі. Горкія чужыя прыклады павінны стаць нам добрай навукай, яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік раёна.
На нарадзе быў абмеркаваны ход будаўніцтва ферм, рамонту школы, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *