На совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Жніво. Дысцыпліна
Кожны месяц старшыня райвыканкама У. П. Куранны распачынае расшыранай рабочай нарадай. Такая нарада з запрашэннем адказных работнікаў райвыканкама, а таксама кіраўнікоў усіх раённых службаў была праведзена ўчора.
Сярод надзённых пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, – жніво, у тым ліку і на прыватных участках. Кіраўнік раёна абавязаў паскорыць гэтую работу, распарадзіўся, каб штодзень у кожнай гаспадарцы працавалі па аднаму-два камбайны на ўборцы зерневых з прыватных агародаў. Гэтая работа павінна быць завершана да 20 жніўня, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч.
Бяспека на жніве, наогул, дысцыпліна на рабочым месцы – гэтыя пытанні таксама былі ў цэнтры ўвагі.
На нарадзе быў зроблены аналіз выканання даручэнняў, дадзеных кіраўніком раёна падчас правядзення раённых нарад і пасяджэнняў райвыканкама. Інфармацыю прадставіў кіраўнік спраў райвыканкама С. Д. Белагалоў.
Кожнае дадзенае даручэнне павінна быць абавязкова выканана і ў акрэсленыя тэрміны, падкрэсліў У. П. Куранны. Калі, напрыклад, жыллёва-камунальная гаспадарка атрымала заданне рэканструяваць тупіковую сістэму ацяплення ў 10-ці дамах, то так яно і павінна быць зроблена. Праўда, улічваючы тое, што ва УП ЖКГ новы кіраўнік (І. К. Штуро), тэрмін выканання гэтага задання аднеслі да канца жніўня.
Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В. В. Мядзвецкі засяродзіў увагу прысутных на ахове дзяржаўнай і прыватнай маёмасці, ён заклікаў не ствараць спрыяльныя ўмовы для рознага роду махляроў і злачынцаў.
На нарадзе былі разгледжаны іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №62 ад 07.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *