Ведётся модернизация ферм в хозяйствах Шумилинсокго района

Сельское хозяйство Экономика

Строится новая ферма Решетники (ОАО "Ловжанское")

Будзе сучасная даільная зала
“Рэканструкцыі фермы надаём першачарговае значэнне, – кажа намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў. – Тут вельмі напружаная работа. У прыватнасці, падрадчыкі зараз працуюць па дванаццаць гадзін у суткі”.
У час нашага прыезду на ферму будаўнікі рабілі кладку сцяны ў будучым даільна-малочным блоку. “Зрабілі ўжо даволі многа, – пахваліўся старшы прараб ПМК-70 В. А. Новікаў. – Бачыце, выкапалі пажарны вадаём, гатова выгульная пляцоўка для жывёлы, узвялі ачышчальныя збудаванні. За кароўнікам мяркуем рабіць пляцоўку для гною, будзем манціраваць сістэму гноевыдалення”. А побач з кароўнікам  крыху пазней зробім тэнтавы арачнік для нецеляў.
Кошт рэканструкцыі фермы Язвіна ацэнены ў 16, 3 мільярда рублёў. ААТ “АграБаравінка” бярэ крэдыты банкаў. Пакуль асвоена толькі 981 мільён, паведаміла галоўны архітэктар раёна З. А. Мясаедава.
На ферме Язвіна будзе зроблена сучасная даільная зала. І да яе мантажу прыступяць у верасні. “А ўвогуле ў нашым раёне будуць сёлета зроблены даільныя залы яшчэ на дзвюх фермах – Светласельскай і Свярдлы, – кажа першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Лабейка. – Прычым, работы павінны быць поўнасцю закончаны да канца года”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №66 ад 21.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *