Каждый хозяин хочет украсить свой дом

Общество Сельское хозяйство

Адрасы прыгажосці
У вёсцы Пабеда можна патрапіць у сапраўдную казку, якую стварыла Ірына Міхайлаўна Уробушкіна. Кожны куточак здзіўляе багаццем кветак, ні адзін з сюжэтаў Ірына Міхайлаўна не паўтарае. З кожным крокам новыя адкрыцці.

Як прыемна пасядзець увечары ды адпачыць у такой прыгажосці каля свайго дома. Такая магчымасць, дзякуючы фантазіі і працавітасці гаспадыні дома Алены Рыгораўны Ісаевай з Мікіціхі цяпер ёсць ва ўсіх сваякоў і суседзяў. Малыя архітэктурныя формы дапаўняе кветкавае багацце, а асаблівы каларыт усяму зробленаму дадаюць ліхтары на сонечных батарэях.

У Ніны Гаўрылаўны Бегуновай асноўнае захапленне – кветкі. Іх у яе безліч. Як сказала гаспадыня, толькі ля дома звыш ста відаў. Праўда, гэта не мяжа: гаспадыня тут жыве зусім нядаўна, таму ўсе фантазіі і задумы яшчэ не ўвасоблены.

У вёсцы Залужжа шмат прыгожых дамоў, гаспадары якіх быццам спаборнічаюць паміж сабой на самы прывабны домік. Адна з такіх гаспадынь – Надзея Фёдараўна Скрып-кіна.

На гэты домік у Дабеі адразу звяртаеш увагу. Ён увесь патанае ў кветках, якія нібы афарбоўваюць усё наваколле непаўторнымі фарбамі ды колерамі. А яшчэ, гаспадары размалявалі дом, таксама ў «кветкавых сюжэтах».
Гаспадыня дома Аксана Юр’еўна Кавалёва лічыць, што прыгажосцю можна выхоўваць сваіх дзяцей.
Опубликовано в №66 от 27.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *