“Тысячников» на Шумилинщине прибывает. Третьим стал Евгений Бровкин.

Актуалии Сельское хозяйство

Е. Л. Бровкин

Моладзь у авангардзе
Учора віталі яшчэ аднаго тысячніка. Яўген Броўкін. Механізатар. Шумілінскі райаграсэрвіс. Працуе на КЗС-1218. Рубеж у тысячу тон зерня перайшоў упершыню.
Яму 32 гады. Ён малады і статны, любіць сям’ю і дзяцей, зарабляе на жыццё працай на зямлі і не збіраецца мяняць гэтую ніву на нейкую іншую. В. В. Родзіч, начальнік райсельгасхарчу, павіншаваў перадавіка, пажадаў і надалей яму заставацца добрым прыкладам для калег, пажадаў новых перамог. Прымаў віншаванні камбайнер і ад ідэолага гаспадаркі Алены Асташонак, і ад райкама прафсаюзаў.
Яўген жыве надзвычай актыўным жыццём. Разам з жонкай і трыма дзеткамі ахвотна ўдзельнічае ў самых разнастайных мерапрыемствах і праектах. Гэта не замінае яму быць добрым гаспадаром на сваёй сядзібе, трымаць у парадку дом, мець немалую гаспадарку. І ў гэтым яму ўдаецца быць прыкладам.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №67 ад 24.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *