Приём талантливой молодёжи прошёл в райисполкоме

Актуалии Власть Молодёжь Общество

Маладыя, таленавітыя, прыгожыя на ўрачыстым прыёме ў райвыканкаме
Што адчувалі яны — маладыя, прыгожыя, таленавітыя? Напэўна ж, радасць, задавальненне, жаданне ісці да новых перамог. Гэтае жаданне яны абавязкова рэалізуюць заўтра. А сёння — свята, сёння іх, учарашніх і цяперашніх школьнікаў, па сутнасці дзяцей, за-прасілі ў раённы выканаўчы камітэт — на ўрачысты прыём. За што такі гонар? За працалюбства і старанне, за прагу да ведаў і дапытлівасць, якія выліліся ў канкрэтны плён.
Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў адзначыў, што дзяржава зацікаўлена і робіць для гэтага ўсё магчымае, каб наша моладзь магла атрымліваць трывалыя веды, усебакова раскрываць свае таленты, заяўляць пра сябе. Анатоль Мікалаевіч падкрэсліў, што на ўтрыманне і развіццё сістэмы адукацыі наш раён выдаткоўвае каля паловы ўсяго свайго бюджэту. І вельмі прыемна, калі гэтыя ўкладанні прыносяць добры вынік, прыемна, што з кожным годам расце гвардыя шумілінскіх школьнікаў, якія сваёй выдатнай вучобай і працай славяць наш раён.
Вось і на гэты раз у зале — пераможцы рэспубліканскіх конкурсаў, спаборніцтваў, залатыя медалісты, уладальнікі пасведчанняў з адзнакай  — Наталля Ба-дзешчанкава (удзельніца турыстычна-краязнаўчага гуртка Цэнтра пазашкольнай работы) і Валянціна Уладзіміраўна Ба-дзешчанкава (кіраўнік турыстычна-краязнаўчага гуртка Цэнтра пазашкольнай работы), Арцём Сачыўка (Обальская СШ), Святлана Ушал (Кардонская СШ), Наталля Бабусько (СШ № 1), Алена Дубяга (СШ № 1), Вікторыя Бараноўская (СШ №1), Вікторыя Чаплева (СШ № 1), Арцём Чаплінскі (Амбросавіцкая д/с—СШ), Юлія Каваленка (Шумілінская раённая гімназія), Анастасія Сцепаненка (Шумілінская раённая гімназія), Кацярына Сыцько (Шумілінская раённая гімназія). Усім ім — Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта — за высокія дасягненні ў вучобе, спорце і актыўную жыццёвую пазіцыю, ім — кветкі і шчырыя ўдзячныя словы. А яшчэ — здымак для раённай газеты, каб землякі бачылі і ведалі, што на Шуміліншчыне расце цудоўная моладзь, здольная праславіць свой раён.
Автор Алина ПЕТРОВА.
Опубликовано в №66 от 27.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *