1 верасня – Дзень ведаў

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна! Дарагія вучні!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

1 верасня  асаблівае свята – добрае, светлае, аптымістычнае. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы.
Адукацыя – той надзейны фундамент, на якім будуецца дабрабыт дзяржавы. Задача школы – не толькі ўзброіць навучэнцаў сучаснымі дасягненнямі навукі і культуры, але і выхаваць іх грамадзянамі сваёй Айчыны. Глыбокія веды неабходна спалучаць з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абапіраючыся на сапраўдныя каштоўнасці.
Мы выказваем сардэчную ўдзячнасць усім работнікам адукацыі за штодзённую нястомную працу, прафесійнасць, чуласць і душэўную цеплыню, якую вы шчодра дорыце сваім вучням.
Упэўнены, што новы навучальны год стане для ўсіх, хто сядзе за школьныя парты, часам вялікіх поспехаў і перамог!
Ад усёй душы жадаем школьнікам працалюбства, дапытлівасці розуму. Педагогам – творчага гарэння, пастаяннага пошуку, задавальнення дасягнутым. А бацькам – гонару за сваіх дзяцей.
З Днём ведаў, сябры! У добры шлях!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №69 ад 31.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *