Витебщина завершает первый укос

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Усе сілы – на завяршэнне першага ўкосу
У сераду старшыня Віцебскага аблвыканкама А. М. Косінец правёў абласную селектарную нараду, якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Кіраўнік вобласці расказаў пра нараду па пытаннях удасканалення аграрнай палітыкі, якую правёў Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка. Плануецца прыняць некалькі ўказаў Кіраўніка дзяржавы, якія накіраваны на дзяржаўную падтрымку прадпрыемстваў АПК, рэструктурызацыю даўгоў сельгасарганізацый, павышэнне эфектыўнасці аграрнай галіны. У адносінах да стратных прадпрыемстваў плануецца іх умацаванне кіраўніцкімі кадрамі  і інтэграцыя з больш развітымі сельскагаспадарчымі і прамысловымі прадпрыемствамі,  а таксама продаж стратных прадпрыемстваў эфектыўнаму ўласніку.
На нарадзе былі разгледжаны пытанні арганізаванага завяршэння ў вобласці першага ўкосу траў. Губернатар паставіў задачу мабілізаваць усе матэрыяльныя, тэхнічныя і людскія рэсурсы і завяршыць першы ўкос да 15 чэрвеня.
На парадку дня нарады былі пытанні падрыхтоўкі вобласці і горада да “Славянскага базару ў Віцебску”, выканання прагнозных паказчыкаў народнай гаспадаркай вобласці за першае паўгоддзе, навядзення парадку на зямлі і іншыя.
Пасля заканчэння абласной нарады старшыня райвыканкама У. П. Куранны адзначыў, што задачы пастаўлены, трэба бясспрэчна іх выконваць. Аператыўна былі вызначаны неабходныя патрэбы гаспадарак раёна ў дадатковай тэхніцы, вызначаны арганізацыі, якія яе выдзеляць. Кіраўнік раёна запатрабаваў да канца тыдня завяршыць абкос і навядзенне парадку ў населеных пунктах і на вытворчых аб’ектах раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 45 ад 13.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *