Криминал. Происшествия

Происшествия

Акумулятар
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася жыхарка г. Гарадок –  з яе легкавушкі ў Шуміліне за ноч знялі акумулятар. Па гарачых слядах злодзей быў знойдзены – ім аказаўся раней судзімы за крадзеж жыхар в. Баёўка. Урон, нанесены пацярпелай, складае 500 тысяч рублёў. Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа. Украдзенае канфіскавана.
Веласіпеды
Магазін “Вежа”. Побач – стаянка для веласіпедаў. І ёй карыстаюцца многія. Але не ўсе пры гэтым маюць веласіпедныя замкі. А менавіта да гэтага заклікаюць лістоўкі (яны размешчаны на сцяне насупраць).  Праўда, на словы: “Грамадзяне! Не пакідайце веласіпеды без нагляду!” мала хто звяртае ўвагі. Вось і на мінулым тыдні ля “Вежы” жыхарка райцэнтра пакінула веласіпед. Праз некалькі хвілін яго не стала. Тым не менш два веласіпеды, абсталяваныя спецыяльнымі замкамі, што стаялі побач, ніхто не крануў.
І мэблю вынеслі
Жыхарка г. Мінска цэлы год не наведвалася ў свой дачны дом, які знаходзіцца ў в. Свярдлы. А калі нядаўна прыехала, то жахнулася – з дома вынеслі нават мэблю. Прапалі шафа, ложак, буфет, халадзільнік, пральная машына, табурэткі. Мінчанка звярнулася ў міліцыю. Неўзабаве злодзей, жыхар гэтай жа вёскі, быў знойдзены. У ходзе вобыску па месцы яго жыхарства частка ўкрадзенага была канфіскавана. Супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.
Пажар патушылі
Ноччу ў Язвіне ля шматпавярховых дамоў загарэлася гаспадарчая пабудова. Па выкліку на здарэнне выехалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Пажар патушылі. Гаспадарчая пабудова засталася практычна цэлай. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
“Аўдзі” не раз’ехаліся
Жыхар раёна на аўтамабілі “Аўдзі-100” ехаў па вуліцы Сіпко, што ў Шуміліне. Пры руху заднім ходам сутыкнуўся з “Аўдзі-80”. На месца здарэння былі выкліканы супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Абодва вадзіцелі былі цвярозыя. Прычына ДТЗ – няўважлівасць і неабачлівасць вадзіцеля аўтамабіля “Аўдзі-100”. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол.
У Добрыне
У вёсцы Добрына супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі механізатара  УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, які ехаў на трактары МТЗ-1221, не маючы правоў кіравання  транспартным сродкам гэтай катэгорыі. Акрамя гэтага, на механізатара  складзены яшчэ адміністрацыйныя пратаколы за тое, што не было на трактар дзяржтэхагляду і за тое, што не было рэгістрацыйнага знака на прычэпе. Агульная сума штрафаў складае больш як паўтара мільёна рублёў.
Нецвярозыя
У жніўні на тэрыторыі раёна супрацоўнікі ДАІ РАУС спынілі 11 вадзіцеляў, якія селі за руль нецвярозымі. Усе яны пазбаўлены вадзіцельскіх правоў і атрымалі немалыя штрафы.
Дзесяць вадзіцеляў у жніўні селі за руль розных транспартных сродкаў не маючы пры гэтым правоў кіравання. На такіх вадзіцеляў складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №70 ад 05.09.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *