Боремся с осами и шершнями

Безопасность Вопрос-Ответ

З восамі, пчоламі і шэршнямі
Найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з джаланоснымі насякомымі (восы, дзікія пчолы, шэршні) з’яўляецца выяўленне і знішчэнне іх гнязда. Для гэтага неабходна экіпіроўка: плашч, штаны са шчыльнай тканіны, гумавыя боты і пальчаткі. На галаве – капялюш пчаляра ці “накамарнік” з ахоўнай сеткай. Працэдуру зняцця гнязда мэтазгодна рабіць у цёмны час сутак ці ў дажджлівае надвор’е, паколькі ўсе насякомыя знаходзяцца ў гняздзе.
Самы даступны спосаб зняцця гнязда — выкарыстанне бытавых інсектыцыдных аэразоляў тыпу “Дыхлафос”. Для гэтага поліэтыленавы пакет большы па аб’ёме, чым гняздо, напоўніць аэразолем інсектыцыднага прэпарата, апрануць на гняздо з боку ўваходу і як мага шчыльней прыціснуць да сценак гнязда. Для паскарэння гібелі насякомых у сценцы гнязда можна зрабіць невялікую адтуліну і ўпырснуць аэразоль унутр. Пасля зрэзаць гняздо.
Для ліквідацыі гнёзд у цяжкадаступных месцах, напрыклад, у сцяне, неабходна закласці ў шчыліну тампон, добра змочаны эфірам (хлараформам) альбо інсектыцыдам,  і заляпіць шчыліну мантажнай пенай ці цэментным растворам.
Меры бяспекі
Пры ліквідацыі гнёзд нельга карыстацца парфумнымі і іншымі рэчывамі, якія моцна пахнуць, бо рэзкі пах раздражняе насякомых, і яны становяцца агрэсіўнымі.
Не рабіце рэзкіх рухаў.
Пры ліквідацыі гнёзд на балконах, лоджыях шчыльна зачыніце дзверы і форткі.
Пры ўкусе неадкладна апрацуйце месца  нашатырным спіртам і прыкладзіце холад. Пры моцным болі і пухлінах звярніцеся да ўрача.
Катэгарычна забараняецца праводзіць работы па зняцці насякомых пасля ўжывання спіртных напояў (нават у малых дозах).
І. МАСКАЛЬКОЎ, в. а. намесніка начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №73 ад 14.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *