15 сентября – День библиотек

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі бібліятэк раёна, ветэраны бібліятэчнай сістэмы!
Горача і сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Бібліятэка – гарадская, сельская – заўсёды цэнтр духоўнага і культурнага жыцця, уносіць  важкі ўклад у развіццё адукацыі і выхавання асобы. Работнікаў бібліятэк заўсёды адрознівае арганічнае спалучэнне тэорыі і практыкі, айчыннай спецыфікі і сусветнага вопыту. Новыя  формы перадачы інфармацыі суседнічаюць з класічнай бібліятэчнай практыкай, удумлівай работай з кнігай, што забяспечвае жывую повязь часоў і пакаленняў.
Выказваем усім работнікам бібліятэчнай сістэмы словы шчырай падзякі за любоў да абранай прафесіі, за добрасумленную працу, адданасць лепшым традыцыям асветніцтва і гуманізму.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту  і далейшых поспехаў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №73 ад 14.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *