Криминал. Происшествия

Происшествия

Забойства
У раённы аддзел унутраных спраў прыйшоў жыхар райцэнтра і паведаміў аб тым, што ён … забіў свайго брата. Супрацоўнікі РАУС правялі праверку, у выніку якой было ўстаноўлена, што 9 верасня а дзесятай гадзіне вечара  двое родных братоў, знаходзячыся па месцы жыхарства аднаго з іх, распівалі спіртныя напіткі. У ходзе сваркі адзін  схапіў нож і пырнуў другога два разы ў вобласць грудной клеткі. Рана аказалася несумяшчальнай з жыццём – пацярпелы памёр на месцы.
Згодна з арт. 139 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Забойства” супраць  забойцы ўзбуджана крымінальная справа.
Тэлевізар
Жыхарка Мікіціхі паскардзілася ў міліцыю, што з яе дачнага дома ўкралі тэлевізар “Філіпс”. Пацярпелая расказала, што напярэдадні сын са сваімі сябрамі пайшоў на дачу, каб паглядзець там футбол. З дому прыхапіў тэлевізар “Філіпс”. Пасля прагляду тэлеперадач схаваў тэлевізар у шафу на дачы і пайшоў дадому. А за ноч тэлевізара не стала. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Злачынцы вышукваюцца.
Дача
Жыхарка Дабеі, якая ў чарговы раз прыехала ў бацькоўскі дом  у вёску Куціна, убачыла, што аконнае шкло  разбітае. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Высветлілася, што з хаты прапалі прадукты харчавання прыкладна на 350 тысяч рублёў. Пакуль злачынца не знойдзены.
Паддашак
У ходзе расследавання адной з крымінальных спраў супрацоўнікамі Шу-мілінскага аддзела Следчага камітэта было ўстаноўлена, што  ў вёсцы Заобаль адбыўся крадзеж. Невядомыя злодзеі прабраліся на паддашак дома аднаго з вясковых пенсіянераў, дзе ўкралі параварку і прас. Узбуджана крымінальная справа.
Бензапіла
Многія вяскоўцы маюць звычку не замыкаць хату, хляўчук, калі ідуць, скажам, да суседзяў ці ў магазін. Але такая бяспечнасць часам зусім не на карысць гаспадара. І ў гэтым упэўніўся нядаўна жыхар аргагарадка Кардон. Мужчына пакінуў веранду незамкнёнай. Туды і прабраліся злодзеі, якія ўкралі з кладоўкі на верандзе бензапілу.
Музычны цэнтр
Жыхарка Мікалаёва паведаміла ў міліцыю, што ў перыяд з 7 па 9 верасня ў яе доме пабывалі злодзеі. Прапаў музычны цэнтр. Вядзецца расследаванне.
Хуткасць
За мінулы тыдзень супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі зарэгістравалі 35 выпадкаў парушэння хуткасных рэжымаў. Большасць вадзіцеляў перавысілі дапушчальную хуткасць на 20-30 кіламетраў за гадзіну. А за гэта пагражае штраф да 200 тысяч рублёў.
Крадзеж раскрыты. Злачынцы затрыманы
Раённая газета пісала пра крадзеж з хаты ў в. Абалянка  (вёска знаходзіцца непадалёк ад Тупічына-2) – там укралі прадукты харчавання.  Праз два дні супрацоўнікамі РАУС крадзеж быў раскрыты. Злодзеем аказаўся мужчына без вызначанага месца жыхарства, ураджэнец Краснадарскага краю. Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РАУС.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №74 ад 18.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *