Уточнения в бюджет внесены на внеочередной сессии районного Совета депутатов

Актуалии Президент

Удакладненне бюджэту
17 верасня адбылася 25-я нечарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Сесію правяла старшыня райсавета І. М. Новікава.
На парадак дня было вынесена пытанне аб удакладненні асобных паказчыкаў раённага бюджэту на 2012 год і ўнясенні змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў № 104 ад 26.12.2011 года.
Па ўдакладненні даходаў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка паведаміла дэпутатам, што ў раённую казну паступіла дадаткова 2 мільярды 399 мільёнаў рублёў – з абласнога і раённага бюджэтаў.
Удакладняючы расходы названай сумы, дэпутаты прынялі рашэнне накіраваць 1 мільярд рублёў – на рамонт даху раённай бальніцы, 40 мільёнаў – на добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў, 1мільярд 300 мільёнаў – на выплату субсідый з раённага бюджэту, 59 мільёнаў – на ўтрыманне Мішневіцкай бальніцы сястрынскага догляду, па 40 мільёнаў – ААТ “Прыдзвінскі”, КУСГП “Сіроцінскі” і УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” – на рэканструкцыю малочнатаварных ферм.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №74 ад 18.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *