Семь вопросов о главном. Диалоговую площадку с рабочей молодёжью провела районная организация ОО «Белая Русь»

Молодёжь Общество

«Сем пытанняў пра галоўнае» – пад такой назвай раённая арганізацыя ГА «Белая Русь» на базе Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея правяла дыялогавую пляцоўку для працоўнай моладзі раёна.

Мадэратарам дыялогу выступіла старшыня раённай арганізацыі Ірына Шалахава. У якасці спікераў былі запрошаны старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Дар’я Шпакава.

Галоўнымі тэмамі пляцоўкі сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, дасягненні краіны за апошнія 30 год, роля моладзі ў грамадстве і эканоміцы.

Мікалай Будневіч расказаў ад асноўных дасягненнях Беларусі, брэндах краіны, якія ведаюць ва ўсім свеце, укладзе Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў захаванне стабільнасці і развіццё краіны. Размова плаўна перайшла на сацыяльна-эканамічнае развіццё Шуміліншчыны. Аказалася, што і ў нашага раёна ёсць брэнды, добра вядомыя ў Беларусі і за яе межамі: обальскія цэгла і тарфяныя грунты, шумілінскія сыры і каўбасы. Запатрабаваны паслугі шумілінскіх будаўнікоў і дарожнікаў. Многія з маладых людзей, напрыклад, не ведалі, што ў раёне ёсць асфальтавы завод.

Дар’я Шпакава расказала пра Маладзёжны парламент, яго задачы і планы. «Гэта добрая школа работы з людзьмі, з прадстаўнікамі ўлады, гэта падрыхтоўка будучых кіраўнікоў краіны», – зазначыла яна.

Руслан Матвейчук і Галіна Каралёва расказалі пра выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года, пра іх арганізацыю на тэрыторыі раёна, ролю грамадскіх арганізацый і партый ў іх правядзенні.

Падчас дыялогу многія спрабавалі адказаць на пытанні: «Што абавязкова павінен зрабіць кожны чалавек у сваім жыцці?», «Якое пытанне вы хацелі б задаць Прэзідэнту?», “Чаму новаму вы хацелі б навучыцца ў жыцці?», «Ад якіх звычак трэба адмовіцца сучаснай моладзі?». Маладыя ўдзельнікі сустрэчы прадэманстравалі, што яны адказныя і ўдумлівыя, хочуць атрымліваць новыя веды, развівацца і гатовы браць адказнасць за свой лёс і лёс краіны. Усе падкрэслівалі, што яны ведаюць значэнне выбараў кіраўніка дзяржавы і абавязкова прымуць у іх удзел, запросяць сяброў і родных, каб зрабіць правільны выбар на карысць роднай краіны.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *