Прошла сессия районного Совета депутатов

Актуалии Президент

Дэпутаты прынялі рашэнне  паменшыць зямельны падатак
На парадак нечарговай чацвёртай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 26 жніўня, былі вынесены пытанні аб змяненнях і дапаўненнях у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 22 снежня 2009 года “Аб раённым бюджэце на 2010 год”, а таксама ў рашэнне ад 17 сакавіка гэтага года “Аб стаўках зямельнага падатку, падатку на нерухомасць па Шумілінскім раёне на 2010 год”, іншыя пытанні.
Дэпутаты прынялі рашэнне аб карэкціроўцы раённага бюджэту, у прыватнасці, аб размеркаванні паступіўшых з вышэйстаячых бюджэтаў 518 мільёнаў рублёў. Па зямельнаму падатку было прынята рашэнне аб змяншэнні стаўкі да 1,2 раза (у папярэдняй рэдакцыі рашэння было запісана павялічыць гэты падатак у 2 разы).
Сесію правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава.
Автор Алина ПЕТРОВА.
Опубликовано в №67 от 31.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *