Из истории Шумилино: улицы Сипко и Володарского

Край шумілінскі

Шумилино, улица Сипко

Гісторыя вуліцы Сіпко налічвае амаль 55-гадовы стаж. Гэта адна з самых доўгіх вуліц пасёлка. Яе даўжыня складае 3 кіламетры 580 метраў. На ёй размешчаны больш  за сто будынкаў, жывуць 559 чалавек. Даваеннай забудовы на вуліцы не захавалася. Адзіным сведкам ваеннага ліхалецця стаў дом №54, пабудаваны ў 1941 годзе. У ім у пасляваенныя гады размяшчалася школа, бібліятэка, а па выхадных прыязджала кінаперасоўка. Затым будынак быў адданы пад жылы фонд.
У 50-ыя гады адным з забудоўшчыкаў вуліцы выступіла Сіроцінская машынна-трактарная станцыя (сёння – Шумілінскі райаграсэрвіс).  На ўчастку вуліцы ад сённяшняй пракуратуры да аўтатрасы былі пабудаваныя для работнікаў станцыі драўляныя двухкватэрныя дамы. У той жа час была пабудаваная дызельная, а затым і трансфарматарная падстанцыі, якая поўнасцю электрыфікавала МТС і дала святло ў блізляжачыя дамы.  Пабудаваная ў 1968 годзе праз Шуміліна гравійная дарога Віцебск-Полацк  значна палегчыла і павялічыла зносіны з абласным цэнтрам, а таксама паклала пачатак забудове ўчастка вуліцы ў паўднёвым накірунку. У гэты час на вуліцы з’явіліся першыя жылыя шматкватэрныя дамы, пабудаваныя з цэглы. 70-80-я — новы этап жылой забудовы.
Некаторых будынкаў, што стаялі на вуліцы Сіпко, сёння няма. На карце пасёлка мы не знойдзем магазіна №4, які размяшчаўся ў раёне сённяшняй пракуратуры і быў вядомы пад назвай “Чапок”, бо прайсці міма яго і не зачапіцца, было проста немагчыма. Кожную нядзелю магазін адчыняўся ў шэсць гадзін раніцы, для таго, каб раннія пакупнікі, якія вярталіся з рынка пасля продажу сваёй прадукцыі, пакідалі свае грошы ў “Чапку”. Некаторыя будынкі змянілі сваё функцыянальнае прызначэнне.
Па дадзеных “Спіса населеных месцаў Віцебскай губерні” 1906 года  сённяшняя вуліца Валадарскага размяшчаецца на месцы вёскі Бакачы Каравайніцкага сельскага таварыства Лаўжанскай воласці Полацкага ўезда, у 8 дварах якой пражывалі 45 жыхароў. У 1939 годзе вёска Бакачы ўвайшла ў склад Шуміліна і атрымала  назву ў гонар расійскага дзеяча рэвалюцыйнага руху. Сёння працягласць вуліцы складае 793 метры. На ёй жыве 65 чалавек.
Надрукавана ў №76 ад 25.09.2012 г.



1 комментарий по теме “Из истории Шумилино: улицы Сипко и Володарского

  1. а што значыць «Чапок»?
    і ці не добра было б перайменаваць вул.Валадарскага на вул.Бакачоўская?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *